Прафесар БДУ патрабуе паставіць у Мінску помнік імператару Аляксандру ІІ
Кошалеў адзначыў: «Наўрад ці хто-небудзь з навукоўцаў зможа адмаўляць значэнне тых рэформаў, якія ажыццявіў імператар Аляксандр II.
Помнік Аляксандру ІІ у Мінску ў 1901-1917 гг. © ctv.by
— заявіў у інтэрв’ю Regnum доктар гістарычных навук, прафесар Уладзімір Кошалеў.
«Ужо адно тое, што ў беларускіх губернях адмена прыгоннага права адбывалася найбольш паслядоўна і на больш выгадных для сялян умовах, чым у цэнтральных рэгіёнах Расійскай імперыі,
то варта яго ўсталяваць — новы, што будзе цалкам апраўдана», — сказаў прафесар.
«Аднаўленне або ўсталяванне помніка Аляксандру II у Мінску цалкам адказвае духу знешнепалітычнага курсу Беларусі на стратэгічны саюз з Расійскай Федэрацыяй, на пабудову сумеснымі намаганнямі Еўразійскага саюза», — сказаў ён.
Аднаўленне яму помніка было б вельмі сімвалічным менавіта на ранейшым месцы — на мінскай плошчы, якая цяпер называецца «Плошча Свабоды».
Аляксандр ІІ стаў царом у 1855 г. Сярод іншага, у перыяд яго кіравання было задушана Паўстанне 1863 г. і працягнулася русіфіккцыя края.
Помнік Аляксандру ІІ быў пастаўлены ў Мінску ў 1901 г.
Знаходзіўся на Саборнай плошчы (цяпер плошча Свабоды), каля Ратушы. Пастамент уяўляў сабой чатырохкантовую прызму з чорнага граніту. Сам бюст імператара быў выкананы з бронзы. Надпіс на помніку: «Імператару Аляксандру II. Удзячныя грамадзяне горада Мінска. 1900». У цёмны час сутак ён асвятляўся двума электрычнымі ліхтарамі, якія стаялі па баках.
Помнік Аляксандру II быў першым менавіта скульптурным помнікам, усталяваным у Мінску. Урачыстае адкрыццё помніка, як новай славутасці горада, сабрала велізарную колькасць мінчан і гасцей горада. У 1917 г. помнік быў дэмантаваны.