Пракуратура прыгразіла СНС бацькам, якія хочуць навучаць дзяцей па-за школай

Генеральная пракуратура пагражае бацькам, што задумаліся пра хатняе навучанне, магчымасцю пастаноўкі ў сацыяльна небяпечнае становішча.

Крыніца фота: Unsplash.com

Крыніца фота: Unsplash.com


Да бацькоў, якія перашкаджаюць таму, каб дзеці атрымалі агульную базавую адукацыю, дзяржава, зыходзячы з інтарэсаў дзіцяці, дзяржава «можа прыняць пэўныя меры».

Такое паведамленне апублікаванае аддзелам інфармацыі Генеральнай пракуратуры Беларусі ў афіцыйным тэлеграм-канале, адзначае сайт rebenok.by

Пасля выбараў у бацькоў вырасла цікавасць да навучання па-за школай. Юрысты, якія ўважліва вывучылі заканадаўства ў галіне адукацыі, падказваюць, што для гэтага трэба перавесці дзіця на індывідуальны план навучання.

Дзіця вучыцца па-за школай, але рэгулярна праходзіць атэстацыю ва ўстанове адукацыі. Тэлеграм-чат, дзе бацькі, настаўнікі і юрысты абменьваюцца вопытам, аб'яднаў ужо 3,5 тысячы ўдзельнікаў.

У Генеральнай пракуратуры Беларусі выказалі занепакоенасць у сувязі з тым, што ў тэлеграм-каналах распаўсюджваюць інфармацыю пра навучанне дома. Падрабязна апісаныя негатыўныя моманты, з якімі можа сутыкнуцца сям'я падчас дыстанцыйнага навучання. Бацькоў папярэджваюць, што ім пастаянна давядзецца кантраляваць працэс навучання дзіцяці і марнавацца на дадатковыя матэрыялы.

— Бацькам не могуць быць даступныя ўсе сферы ведаў, і таму немагчыма арганізаваць дзіцяці якаснае навучанне па ўсіх прадметах —  напісана ў паведамленні. — Дзіця рэальна ізаляванае, з-за чаго ў яго дрэнна фарміруюцца навыкі сацыяльнай камунікацыі, у тым ліку з процілеглым полам, а таксама вопыт вырашэння канфліктаў і праблем, адсутнічае магчымасць рэалізаваць лідарскія здольнасці. Нягледзячы на сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, будуць ускладненыя паўнавартасныя зносіны настаўніка з вучнем і якаснае засваенне матэрыялу, лічаць у Генпракуратуры, і палохаюць-папярэджваюць: да тых бацькоў, хто перашкаджае атрыманню дзіцем агульнай базавай адукацыі ў любой яго форме, дзяржава "можа прыняць пэўныя меры".

— З бацькамі ў такіх выпадках праводзяцца тлумачальныя гутаркі. Калі сітуацыя не мяняецца, арганізуецца абарона дзіцяці ў рамках прававога механізму папярэджання адсутнасці сямейнага дабрабыту. Дарэчы, перашкода бацькамі атрыманню дзецьмі агульнай сярэдняй адукацыі ў любой яго форме — адзін з крытэраў сацыяльна небяспечнага становішча згодна з дадаткам да пастановы Саўміна ад 15 студзеня 2019 г. № 22 "аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы".

У паведамленні ад Генеральнай пракуратуры таксама пазначана, што вучыцца дома па заканадаўстве РБ могуць:

— дзеці, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць школу (згодна з арт. 160 Кодэкса пра адукацыю). Пералік медыцынскіх паказанняў для гэтых мэтаў зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 26 траўня 2011 г. № 44.

— адораныя і таленавітыя навучэнцы, а таксама навучэнцы, якія па ўважлівых прычынах не могуць пастаянна або часова наведваць навучальныя заняткі, праходзіць ва ўстаноўленыя тэрміны атэстацыю. Пры гэтым паважлівасць прычыны пацвярджаецца дакументальна.

На гэтыя ж нарматыўныя акты спасылаюцца і юрысты, якія сцвярджаюць, што магчымасць вучыцца па індывідуальным плане — гэта права дзіцяці і яго бацькоў. Бацькі могуць звярнуцца з заявай ва ўстанову адукацыі, і на працягу 20 дзён кіраўнік прымае рашэнне, даць згоду на такі фармат навучання ці не.

Прычыны, па якіх дзеці не могуць наведваць школу, могуць быць самымі рознымі: бацькі жывуць у розных гарадах і краінах, у дзіцяці вялікая нагрузка ў сувязі з заняткамі спортам ці ўдзелам у алімпіядах, дзіця па медыцынскіх прычынах не можа наведваць заняткі, ёсць складанасці ў зносінах у калектыве і г. д. Ад бацькоў патрабуецца абгрунтаванне свайго рашэння перавесці дзіця на хатняе навучанне

 Паводле rebenok.by