МУС: Студэнтаў у МДЛУ затрымлівала міліцыя, не АМАП
Афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава пракаментавала затрымання студэнтаў у МДЛУ, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале tutby

Вольга Чамаданава распавяла, што затрымлівалі студэнтаў супрацоўнікі міліцыі, не АМАП.
“Затрымлівалі ў рамках адміністрацыйнага працэсу. Не за правапарушэнні сённяшняга дня, а за ўчыненыя раней”.
Затрыманых у МДЛУ студэнтаў даставілі ў Партызанскі РУУС. Але пра тое, колькі ўсяго было затрымана чалавек, і калі іх адпусцяць, у МУС не паведамляюць.
