Сорамна пакідаць гэта ў сябе. Выпускнікі нясуць да МДЛУ свае дыпломы і ўзнагароды (фота)
Да Лінгвістычнага ўніверсітэта выпускнікі і студэнты прыносяць свае дыпломы, канспекты і ўзнагароды

Увечары 4 верасня каля Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта сабралася некалькі дзясяткаў чалавек.


Пасля затрыманняў студэнтаў АМАПам у фае ўніверсітэта, якія здарылася ўдзень, сюды прыехалі выпускнікі і студэнты.
Яны зараз налепліваюць на агароджу калю будынка свае канспекты, узнагароды. Кажуць, што сорамна трымаць гэта ў сябе.
