Прэміі “Люблю Беларусь”

Зарэгістраваная ў Чэхіі Міжнародная моладзевая арганізацыя “Малады фронт 12 лютага ў сядзібе Партыі БНФ ужо ў другі раз уручыла прэміі “Люблю Беларусь у шасці намінацыях. Гэтым разам урачыстасць была азмрочана адразу некалькімі чыннікамі, найперш тым, што шэраг намінантаў і лаўрэатаў зараз знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ ці пад хатнім арыштам, бо іх абвінавачваюць у арганізацыі і/альбо актыўным удзеле ў масавых беспарадках, якія нібыта мелі месца ў Мінску адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году. 



e366d105cfd734677897aaccf51e97a3.jpg

Зарэгістраваная ў Чэхіі Міжнародная моладзевая арганізацыя “Малады фронт 12 лютага ў сядзібе Партыі БНФ ужо ў другі раз уручыла прэміі “Люблю Беларусь у шасці намінацыях. Гэтым разам урачыстасць была азмрочана адразу некалькімі чыннікамі, найперш тым, што шэраг намінантаў і лаўрэатаў зараз знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ ці пад хатнім арыштам, бо іх абвінавачваюць у арганізацыі і/альбо актыўным удзеле ў масавых беспарадках, якія нібыта мелі месца ў Мінску адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году. 
Намеснік старшыні “Маладога фронту Мікола Дземідзенка, адкрываючы цырымонію ўзнагароджання, паведаміў, што ў гэты ж дзень, за некалькі гадзін да пачатку імпрэзы, супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі памятныя статуэткі, якія прызначаліся пераможцам, прама ў кватэры скульптара, які іх вырабляў, таму ім пакуль што будуць уручаны толькі памятныя дыпломы і кветкі. “А статуэткі лаўрэаты атрымаюць тады, калі прызы будуць вызваленыя з КДБ, - адзначыў актывіст “МФ.

Мікола Дземідзенка


У намінацыі “Беларусізацыя пераможцам стала Беларуская Вікіпедыя, якая была намінавана без падзелу на класічны і афіцыйны правапісы, “за альтруістычную працу людзей у галіне беларусізацыі і беларушчыны. У намінацыі “Журналістыка лаўрэатамі прэміі сталі радыёжурналіст Зміцер Лукашук і ўвесь калектыў “Еўрапейскага радыё для Беларусі. Як адзначылі заснавальнікі прэміі, Зміцер Лукашук стаўся тым самым журналістам, які на прэс-канферэнцыі 20 снежня задаў Аляксандру Лукашэнку пытанне наконт месцазнаходжання экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Афіцыйны беларускі кіраўнік адказаў на гэтае пытанне, прычым Аляксандр Лукашэнка агаварыўся: “Мы вам такіх падарункаў больш не зробім. Мелася на ўвазе тэма зніклых без вестак палітыкаў. Еўрарадыё ж адзначана за тое, што яно “найбольш актыўна развівалася ў 2010 годзе.
Прыз у намінацыі “Культура будзе перададзны легендзе беларускай рок-музыкі Лявону Вольскаму. Як адзначаецца ў матывацыі ўзнагароды гэтаму музыканту, “цыкл актуальнай грамадскай сатыры ў выглядзе прыпевак Саўкі ды Грышкі ад Лявона Вольскага, якія цягам году можна было чуць у эфіры Радыё Свабода, увойдзе ў гісторую беларускага культурнага супраціву. Хіба зможам мы цяпер уявіць нашу музычную спадчыну без шадэўральнага “Завідуйце, Масква, Пякін і Кіеў! К нам прылятае Курманбек Бакіеў!? :) - абгрунтоўваюць лаўрэацтва Вольскага заснавальнікі прэміі. У мінулым годзе Лявон Вольскі таксама выдаў альбом “Белая яблыня грому, які маладафронтаўцы нараклі “унікальным.
Лаўрэатам у намінацыі “Pro-Belarus стала шведская журналістка і фатограф Марыя Содэрберг, якая з’яўляецца арганізатарам “Шведскіх дзён у Беларусі. На іх запрашаюцца айчынныя і шведскія літаратары, у рамках “Дзён… ладзяцца канцэрты і кінапаказы. Дарэчы, падобныя мерапрыемствы Марыя Содэрберг ладзіць і ў сябе на радзіме. 
Апроч таго, Марыя Содэрбэрг таксама з’яўляецца адной з рэдактарак і заснавальнікаў адмысловага сайта пра беларуска-шведскія кантакты, культурныя праекты, гісторыю ўзаемаадносін Беларусі з Швецыяй. Яна была арганізатаркай выстаў, прысвечаных нашай краіне, напісала кнігу “Падарожжа ў Беларусь, кіравала суполкай “Беларусь, зняла фільм “49, прысвечаны беларускім шахцёрам.
У намінацыі “Палітыка перамогу атрымаў экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду! паэт Уладзімір Някляеў, які цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам. “2010 палітычны год прайшоў пад сцягам Някляева, - адзначаюць арганізатары прэміі. - І калі да прыступкі выбітнага паэта ён ішоў усё сваё жыццё, дык стаць адным з найбуйнейшых паліткаў Беларусі Някляеў здолеў літаральна за год. Узнагародаю таксама адзначаецца дзейнасць тых людзей, якія актыўна дапамагалі яму ў яго справе, а цяпер, як і сам Уладзімір, церпяць ад аўтарытарнага рэжыма.
Прыз у намінацыі “Спорт будзе накіраваны вядомаму беларускаму байцу муэй-тай Віталю Гуркову, які стаў пераможцам К-1 World Max 2010 East Europe Tournament, “чым даказаў, што ў беларусах ёсць моцны байцоўскі ген. Але, як адзначылі заснавальнікі прэміі, “найбольш наш баксёр уразіў усіх сваім выдатным валоданнем беларускаю моваю, на якой ён лёгка і нязмушана адразу пасля бою даваў інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлебачанню.
За “Грамадзянскую чыннасць узнагароды атрымалі Правабарончы цэнтр “Вясна і Беларускі Хельсінскі камітэт і асабіста іх кіраўнікі Алесь Бяляцкі і Алег Гулак. “Дэмакратычныя выбары могуць мець месца толькі пры наяўнасці пільнага кантролю з боку грамадства, і менавіта такі кантроль наладзілі прадстаўнікі праваабарончага цэнтру “Вясна і Беларускага Хельсінскага Камітэта, якія стварылі і правялі кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары, - падкрэслілі арганізатары імпрэзы. 

Прэмію атрымлівае Алесь Бяляцкі


І, нарэшце, у намінацыі “Змагар году, лаўрэатамі сталі ўсе тыя людзі, якія зрабіліся палітычнымі зняволенымі пасля падзей 19 снежня мінулага году. “Гэта тыя дзясяткі людзей, каторыя трапілі і дагэтуль знаходзяцца за кратамі ў выніку брутальнага разгону акцыі 19-га снежня, гэта тыя людзі, каторым зараз патрэбны наша падтрымка і салідарнасць, - гаворыцца ў абгрунтаванні выбару арганізатараў. 
Варта адзначыць, што на цырымоніі прысутнічалі сваякі некаторых  палітвязняў – Уладзімір Халіп, Уладзімір Палажанка, Вольга Бандарэнка. Дарэчы, адзін з намінантаў на прэмію “Люблю Беларусь блогер Яўген Ліпковіч перадаў сваякам Ірыны Халіп, якая літаральна надоячы стала яшчэ і лаўрэатам прэстыжнай прэміі “Залатое пяро Расіі, адмыслова вырабленую майку. Пры канцы імпрэзы перад прысутнымі выступіла вядомая аўтар і выканаўца сваіх песень Таццяна Беланогая. 

Уладзімір Халіп, Вольга Бандарэнка, Уладзімір Палажанка

Яўген Ліпковіч

Таццяна Беланогая
 

-------------------------------------------------------------

Фота аўтара