“Прычына смерці ”

Прэзентацыя дакументальнага фільма “Прычына смерці прайшла ўвечары 29 снежня ў сталічнай “Галерэі “Ў.

Стужка, якую зняў рэжысёр Віктар Трацякоў па сцэнары Паліны Сцепаненкі, створана ў рамках кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання.

Прэзентацыя дакументальнага фільма “Прычына смерці прайшла ўвечары 29 снежня ў сталічнай “Галерэі “Ў.
Стужка, якую зняў рэжысёр Віктар Трацякоў па сцэнары Паліны Сцепаненкі, створана ў рамках кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання.
Беларусь з’яўляецца адзінай краінай не толькі ў Еўропе, але нават і на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль прымяняецца смяротнае пакаранне. З гэтай прычыны Беларусь адначасова з’яўляецца і адзінай краінай на кантыненце, якая не ёсць сябрам Савета Еўропы. Кіраўніцтва нашай дзяржавы і сёння адмаўляецца не толькі забараніць расстрэлы як вышэйшую кару за найцяжкія злачынствы, але нават увесці мараторый на яе прымяненне.
Як паказваюць аўтары фільма, у Беларусі вакол смяротнага пакарання створана сапраўдная таямнічая завеса. Родным прыгавораных да расстрэлу не паведамляюць дату выканання прысуду, не выдаюць цела пакаранага, нават не кажуць, дзе расстраляны знайшоў свой апошні прытулак.
У фільме распавядаецца пра сям’ю жыхара Салігорска Андрэя Жука, які за забойства быў прыгавораны да смяротнага пакарання. 19 сакавіка 2010 года Святлана Жук прывезла сыну перадачу ў следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Але перадачу не прынялі, ахоўнік толькі сказаў: “Не шукайце яго нідзе. Адбыў па месцы выканання прысуду. Святлана Жук зразумела, што сына ўжо расстралялі. Яна шукала яго магілу на гарадскіх могілках сярод магіл без апазнавальных надпісаў. У турме ёй выдалі толькі рэчы сына. “Святар правёў адпяванне і сказаў, каб мы пахавалі яго рэчы ў магілу кагосьці з блізкіх і пасыпалі яе свянцонай зямлёй. Мы так і зрабілі, — распавядае, плачучы, Святлана Жук.
У ЗАГСе Салігорску 1 чэрвеня Святлане Жук пасля доўгіх мытарстваў нарэшце выдалі пасведчанне пра смерць сына. У паперцы стаіць дата яго смерці — 18 сакавіка 2010 года, у графе “прычына смерці — прочырк…
Юрыст, намеснік старшыні незарэгістраванага Праваабарончага цэнтру “Вясна Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што нават у Канстытуцыі Беларусі смяротнае пакаранне азначана як часовая мера, якая выкарыстоўваецца да яе адмены. Так што ўсе спасылкі высокапастаўленых чыноўнікаў на тое, што адмяніць смяротную кару вельмі складана, бо дзеля гэтага трэба ўносіць змены ў Асноўны закон краіны праз рэферэндум, не вытрымліваюць аніякай крытыкі.