«Прымчаўся з Магілёўскай вобласці крыклівы плябей і стаў кіраўніком Патрыцыі»

Гэты ліст калісьці ў рэдакцыю «Новага Часу» напісаў наш чытач Аляксандр Аляксандравіч Калтовіч. І папрасіў дачку, каб яна даслала яго нам. Праз абставіны той ліст згубіўся, потым перастала выходзіць газета, затым Аляксандр Аляксандравіч трапіў у шпіталь. Але днямі дачка адшукала пасланне і выканала просьбу бацькі — перадала ліст. Публікуем яго ў перакладзе на беларускую мову.

549926_original.jpg

Плябеі і Патрыцыі

Былі такія саслоўі ў Старажытным Рыме.
Да сярэдзіны V ст. да н.э. адносіцца адна з некалькіх дакладных падзей ранняй рымскай гісторыі — запіс дзеючага права або т.зв. заканадаўства табліц (451—450 гг.). Гэта «грамадзянскае» і «сямейнае» права.
Затым на працягу прыкладна двух стагоддзяў з'яўляецца яшчэ цэлая серыя законаў, у выніку прыняцця якіх адбываецца поўнае раўнанне правоў плябеяў і патрыцыяў. Гэта, напрыклад, закон народнага трыбунала; законы, якія дазвалялі шлюбы паміж патрыцыямі і плябеямі, абранне вышэйшых службовых асоб з плябеяў.
У 494 годзе народныя трыбуналы абіраліся толькі з саміх плябеяў. Яны карысталіся недатыкальнасцю і мелі права вета распараджэнняў усіх астатніх службовых асоб. Трыбунныя камісіі — народныя сходы, рашэнні якіх набывалі сілу закона для ўсіх грамадзян. Іх не мог адмяніць Сенат.
Да інстытута прэзідэнцтва ўсе былі інавацыі.
Але вось прымчаўся з Магілёўскай вобласці крыклівы плябей і імгненна стаў кіраўніком Патрыцыі, а ўсе сталічныя патрыцыі сталі плябеямі.
Свае меркаванні, калі дазволіце, я разаўю ў наступны раз.
Дапоўню любімымі вершамі:
Самовластительный Злодей!Тебя, твой трон я ненавижу,Твою погибель, смерть детейС жестокой радостию вижуЧитают на твоём челеПечать проклятия народы,Ты ужас мира, стыд природы,Упрёк ты Богу на земле.
Тираны мира! ТрепещитеА вы мужайтесь и внемлитеВосстаньте, жадные рабы…           А.С. Пушкин

***
Мы зычым Аляксандру Аляксандравічу хутчэйшага акрыяння і будзем радыя ўбачыць яго ў нашай рэдакцыі!