Псіхіятр: У Беларусі трэба ствараць "дзіцячыя садкі" для псіхічна хворых

Беларусы звяртаюцца да псіхіятраў тады, калі хваробу ўжо не схаваеш.



inter1.jpg

animakids.livejournal.com

Дырэктар РНПЦ псіхічнага здароўя, урач-псіхіятр Аляксандр Старцаў лічыць, што Беларусь павінна пераймаць еўрапейскі вопыт і ствараць "дзіцячыя садкі" для дарослых, якія пакутуюць на псіхічныя захворванні.

Колькасць дамоў-інтэрнатаў псіханеўралагічнага профілю з кожным годам павялічваецца — зараз іх 47, там пастаянна пражываюць 12,5 тысячы пацыентаў.

"Я ўпэўнены: сёння грамадства мала займаецца сацыяльнай рэабілітацыяй і падтрымкай псіхічна хворых людзей, недастаткова стварае ўмоў, каб камфортна адчувалі сябе", — заявіў Старцаў у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь Сегодня".

"Гэтая праблема паспяхова вырашаецца за мяжой. У Германіі ёсць варыянты суправаджальнага пражывання псіхічна хворых людзей, у Ісландыі і Даніі — падабенства "дзіцячых садкоў" для іх дзённага знаходжання", — сказаў псіхіятр.

Аднак гэта ўжо сфера адказнасці не медыцыны, а сацыяльных службаў, грамадскіх арганізацый, валанцёраў, проста людзей неабыякавых. "Вобразна кажучы, хірург павінен рабіць аперацыі, а не распрацоўваць калена пацыенту", — сказаў ён.

Дырэктар РПНЦ адзначыў, што разам з павелічэннем колькасці дамоў-інтэрнатаў псіханеўралагічнага профілю "растуць і патрэбы нашых падапечных ў сацыяльнай дапамозе". Адзначаючы важнасць стварэння “дзіцячых садкоў" для дарослых з псіхічнымі захворваннямі, Старцаў падкрэсліў важнасць прыцягнення сацыяльных службаў да гэтай праблемы.

"Я разумею сваякоў: пажылы чалавек, напрыклад, са старэчай прыдуркаватасцю страціў навыкі самаабслугоўвання, патрабуе пастаяннага догляду, змены ладу жыцця ўсёй сям'і. Але хіба інтэрнат — адзіны выхад?" — задаецца рытарычным пытаннем псіхіятр.

Дырэктар РНПЦ псіхічнага здароўя адзначае, ніхто з нас не застрахаваны ад псіхічнага захворвання.

Па яго словах, рызыка захварэць на шызафрэнію для тых, чые сваякі здаровыя, — 1,5%, але ўзрастае, калі такія выпадкі ў родзе бывалі.

"А верагоднасць захварэць на расстройствы настрою наогул — 10-20%", — папярэдзіў псіхіятр.

Пры гэтым ён растлумачыў, што "щ кожным узросце свае беды". Шызафрэнія ў 95% выпадкаў узнікае да 35 гадоў. Дзяцінства, па словах псіхіятра, - гэта час расстройстваў адаптацыі, энурэзаў, аўтызму, падлеткавы перыяд — залежнасцяў, нервовай анарэксіі, расстройстваў паводзін, у маладых пераважаюць псіхатычных парушэнні, трывожныя засмучэнні і расстройствы паводзін, у сярэднім узросце — дэпрэсіі, а старасць — гэта часцей за ўсё інтэлектуальныя парушэнні. "Дрэнна тое, што ў нас звяртаюцца да псіхіятраў тады, калі хваробу ўжо не схаваеш. Адсюль і стэрэатып, што хваробы гэтага профілю невылечныя", — сказаў псіхіятр.