83% грамадзян Расіі добра ставяцца да Беларусі, і толькі 8% — дрэнна
75% расіян выступаюць за наладжванне адносін з Захадам.
![dubrovno_den_edineniya_rossiya_belarusuya_11.jpg dubrovno_den_edineniya_rossiya_belarusuya_11.jpg](/img/v1/news/full/dubrovno_den_edineniya_rossiya_belarusuya_11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
www.dubrovno.by
Тры чвэрці расіян лічаць, што Расіі неабходна наладзіць адносіны са Злучанымі Штатамі Амерыкі і іншымі заходнімі краінамі. Пра гэта ў сераду, 2 снежня, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на апытанне, праведзенае «Лявада-Цэнтрам».
51% расіян мяркуюць, што краінам НАТА няварта баяцца Расіі. 54% расіян перакананыя, што ў Расіі есць прычыны асцерагацца заходніх краін-удзельнікаў НАТА.
54% рэспандэнтаў лічаць, што зараз Расія знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі.
Аднак 65% рэспандэнтаў усё ж лічаць, што Расія павінна працягваць сваю палітыку, нягледзячы на заходнія санкцыі. У сакавіку 2015 года колькасць расіян, якія падтрымлівалі палітыку Расіі, складала 72%.
71% расіян не адчуў праблем з-за уведзеных у дачыненні да Расіі санкцый. 23% апытаных паведамілі, што заходнія санкцыі на іх падзейнічалі.
У ходзе апытання сацыёлагі выявілі, якія краіны больш за ўсё сімпатызуюць расіянам.
Так, паводле дадзеных «Лявада-цэнтра», у 70% расіянаў дрэннае стаўленне да ЗША, добрае — у 21%. Да Еўрасаюза ў расіян таксама больш негатыўнае стаўленне — 60% супраць 29%. Аб дрэнных адносінах да Украіны заявілі 63% расіян, пра станоўчыя — 27. Пры тым 83% грамадзян Расіі добра ставяцца да Беларусі, і толькі 8% - дрэнна.
Апытанне праводзіўся 20-23 лістапада сярод 1600 рэспандэнтаў з 48 рэгіёнаў Расіі.