Новыя звесткі пра афіцэраў ВПС РФ, злучэнні якіх удзельнічаюць у карных аперацыях у Сірыі
Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm у адказ на працяг правакацыяў аб’яднаных расійска-сепаратысцкіх сілаў (АРСС) на Данбасе, а таксама на бамбаванні мірных гарадоў і вёсак у Сірыі, публікуе новыя дадзеныя што да лётнага складу ВКС ЗС РФ, частка якога, паводле нашага меркавання, удзельнічае ў крамлёўскай авантуры на Блізкім Усходзе.
29 лістапада 2015 году ВКС РФ здзейснілі бомбавы ўдар па рынку ў горадзе Арыха правінцыі Ідліб, у выніку якога больш за 40 мірных жыхароў загінулі (відэа, абмежаванне +18: 1, 2), пра што паведамляла Aljazeera і іншыя крыніцы. У той жа дзень паводле паведамлення Агенцыі Анадолу ВКС РФ разбамбілі пякарню Турэцкае дабрачыннае арганізацыі ў раёне Саракіб, правінцыя Ідліб.
- 6950-я гвардзейская авіяцыйная база, Энгельс, Саратаўская вобласць — лятакі Ту-160, Ту-95МС гэтага злучэння здзейснілі ўдары крылатымі ракетамі Х-55СМ, Х-555, Х-101 па тэрыторыі Сірыі. На падставе рэпартажу ТВЦ “Ракетаносьбіты. Выправа за рог. Спэцыяльны рэпартаж” з 2014 году (архіўстаронкі), былі ідэнтыфікаваныя:
- намеснік камандыра авіяцыйнае групы — гв. падпалкоўнік Аляксандар Хабараў
- камандзір экіпажу Ту-95МС “Варкута” RF-94127 — гв. маёр Алег Сцегачоў
- чалец экіпажу Ту-95МС “Варкута” RF-94127 — гв. капітан Аляксей Кушлянскі
- чалец экіпажу Ту-95МС “Варкута” RF-94127 — гв. капітан Іван Грамыка
- камандзір экіпажу Ту-95МС “Ізборск” RF-94117 — гв. маёр Аляксей Печкароў
- чалец экіпажу Ту-95МС “Ізборск” RF-94117 — гв. ст. лейтэнант Раўкат Юсупаў
На падставе газетнага артыкулу “Красноярский рабочий (рас.)” — “На Краснаярск нават НАТА не забываецца” з 2011 году (архіў артыкулу), былі ідэнтыфікаваныя:
- камандзір экіпажу Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, гвардыі маёр Ілля Яўстыфееў
- інструктар Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, гвардыі падпалкоўнік Уладзімер Лехачоў
- штурман Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, гвардыі маёр Сяргей Кісялёў
- другі штурман Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, гвардыі лейтэнант Уладзімер Будзекін
- аператар бартавых сродкаў Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, гвардыі ст. лейтэнант Андрэй Сізоў
- камандзір вагнявых установак Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, прапаршчык Сяргей Арлоў
- бортінжынэр Ту-95МС “Краснаярск” RF-94123, гвардыі ст. лейтэнант Артур Бухараў
- начальнік эксплюатацыйнае часткі атраду — гв. капітан Сяргей Косараў
- інжынер — гв. капітан Сяргей Чакмароў
- 960-ы штурмавы авіяцыйны полк, Прыморска-Ахтарск, Краснадарскі край — гэтае авіяцыйнае злучэнне ўдзельнічае ў падтрымцы наземных аперацыяў ЗС РФ і Сірыйскай Арміі Башара Асада на тэрыторыі Сірыі. Паводле матэрыялаў відэарэпартажаў расійскіх прапагандысцкіх каналаў “Мир”, “Звезда”, “Россия 1” (рас.), вызначаныя:
- Алег Янчук (архіў старонкі)
- Іван Батурын (архіў старонкі)
- Віталь Леонцьеў (архіў старонкі)
- Дзмітры Гаврылкін (архіў старонкі)
- Сяргей Наздрачоў (архіў старонкі)
- Уладзімер Усаў (архіў старонкі)
- Міхаіл Кандрацьеў (архіў старонкі)
- Яўген Меньшыкаў (архіў старонкі)
Ідэнтыфікацыю расійскіх вайсковых злачынцаў здзейснілі валанцёры міжнароднай супольнасці InformNapalm. Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузняцоў
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын