У Крыме ВІЧ-інфікаваным зладзілі міні-генацыд — эксперт
Пасля анексіі Крыма Расіяй і закрыцця праграм замяшчальнай тэрапіі для нарказалежных на паўвостраве сталі паміраць людзі з ВІЧ-пазітыўным статусам.
Пра гэта распавёў асацыіраваны дырэктар па палітыцы і партнёрству Міжнароднага Альянсу па ВІЧ / СНІД ва Украіне Павел Скала "Крым.Реалии" .
Паводле яго інфармацыі, з мінулага года ў Крыме 800 чалавек перасталі атрымліваць дапамогу. З іх 30 адсоткаў мелі ВІЧ-пазітыўны статус.
«800 чалавек апынуліся проста выкінутыя на вуліцу. Большасць з гэтых людзей былі адаптаваныя, без крымінальнай гісторыі, працавалі, вучыліся, мелі сям'і — і вось 800 чалавек апынуліся проста ўкінутыя ў маргінальную сферу нелегальнага спажывання наркотыкаў», — распавёў эксперт.
«10 працэнтаў з тых, хто быў на лячэнні, іх ужо няма ў жывых. Яны ці скончылі жыццё самагубствам, ці памерлі ад ўскладненні захворвання, ад сіндрому адмены, ад іншых спадарожных захворванняў. Некаторыя пераехалі на мацярык, у каго была такая магчымасць. Гэта такі міні-генацыд пацыентаў замяшчальнай тэрапіі, якіх выкінулі з жыцця», — дадаў Скала.