Рэйтынг Беларусі падрос
Беларусь паднялася на 22 пункты ў рэйтынгу Doing Business.
Беларусь паднялася на 22 пункты ў рэйтынгу Doing Business.
У дакладзе "Вядзенне бізнесу–2012" Беларусь займае 69-е месца сярод 183-х даследуемых эканомік, што з'яўляецца паляпшэннем паказчыка ў параўнанні з 91-м месцам у мінулым
годзе. Летась у пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь мусіць ўвайсці ў першую трыццатку краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для прадпрымальніцкай
дзейнасці.
Даклад «Вядзенне бізнэсу–2012: Вядзенне бізнэсу ў больш празрыстым свеце» ацэньвае рэгулятарныя нормы, што ўплываюць на мясцовыя кампаніі ў 183-х краінах. Рэйтынг
складаецца паводле аналізу 10-ці сфер рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку: стварэнне прадпрыемстваў, вырашэнне неплацежаздольнасці і міжнародны гандаль, падаткаабкладанне. Змест
дакладу ў гэтым годзе быў пашыраны, каб уключыць паказчык па падлучэнні да сістэмы электразабеспячэння.
Па некторых пунктах рэйтынгу Беларусь сапраўды выглядае прывабна. Напрыклад, адкрыццё бізнесу – 9 месца; колькасць неабходных працэдур – 5, затраты часу
– 5 дзён.
Куды горш выглядаюць такія сферы, як крэдытаванне, абарона інвестараў і падаткаабкладанне.
Крэдытаванне — 98 месца; паказчык надзейнасці прававой абароны (ад 0 да 10) — 3.
Абарона інвестараў — 79 месца.
Выплата падаткаў — 156 месца. Цягам году ў сярэднім у Беларусі трэба зрабіць 18 відаў плацяжоў, на гэта затраціць 654 гадзіны. Агульны аб'ём падаткаабкладання
складае 62,8 % ад прыбытку.
Аналітыкі рэйтынгу Doing Business адзначаюць, што ў Беларусі была спрошчаная працэдура перадачы ўласнасці шляхам адмены патрабавання атрымліваць дазвол муніцыпальных органаў улады пры перадачы
большасці камерцыйных будынкаў у Мінску. Беларусь таксама адмяніла некалькі падаткаў, у тым ліку падатак з абароту і падатак з продажаў, і спрасціла працэдуру выплаты карпаратыўнага падаходнага
падатку, падатку на дабаўленую вартасць, а таксама іншых падаткаў шляхам памяншэння частаты плацяжоў і прадастаўлення справаздачнай дакументацыі, а таксама дзякуючы магчымасці ажыццяўляць плацяжы і
прадастаўляць справаздачнасць у электроннай форме. Акрамя таго, у Беларусі была ўзмоцнена абарона правоў інвестараў праз увядзення палажэння, якое патрабуе больш шырокага раскрыцця карпаратыўнай
інфармацыі савету дырэктараў і грамадскасці. Ускладнілася выкананне кантрактаў дзякуючы ўнесеным у працэсуальны кодэкс зменам, які ўстанавілі больш працяглыя тэрміны вырашэння камерцыйных
спрэчак.
Праект Doing Business дазваляе ацаніць заканадаўства, звязанае з рэгуляваннем бізнэсу, і яго прымяненне ў 183 краінах, а таксама ў асобных гарадах на паднацыянальным і рэгіянальным
узроўнях.