«Сяджу з крымінальнікамі, якія думаюць, што я хачу стаць прэзідэнтам». Што піша палітвязень Алесь Пушкін

Пушкін расказаў пра ўмовы ўтрымання ў жодзінскай следчай турме. Дату пачатка суда мастак пакуль не ведае, піша Радыё Свабода.

531a5df4_992d_40c7_8bf4_94e8c294c22c_cx0_cy7_cw0_w1597_n_r1_st.jpg

Алесь піша ў лісце да сябра, які папрасіў не называць яго імя, што яго трымаюць у камеры з крымінальнікамі.
«Яны ўсур’ёз лічаць, што я збег ад жонкі, ад дзяцей — у турму схаваўся, бо надакучыла, і хачу быць ці то прэзідэнтам у будучыні, ці, на крайні выпадак, — хоць міністрам культуры РБ!!! Я ім падтакваю (дурасць — спрачацца, аднеквацца, казаць, што я за проста любоў да мастацтва, праўды — выбраў сядзець у турме — а не застаўся ў Кіеве, бо не павераць! Бо людзі ўсё больш прагматычныя, за грошы і наркотыкі сядзяць). Ну, і канвойныя ім падтакваюць, бо, маўляў, за кожны дзень тут, у вязніцы, капаюць грошыкі на швейцарскі рахунак!!! Таму ўсе зэкі хочуць быць у мяне вадзіцелямі, калі я стану міністрам культуры, ці хаця б целаахоўнікамі!» — піша палітвязень.
Алесь Пушкін адзіны, хто гаворыць на беларускай мове «на пастраенні з начальствам». Зняволены мастак за кратамі носіць спецоўку з надпісам «ААТ „Белрэстаўрацыя“», у якой яго затрымалі напрыканцы сакавіка.
«Дык кажуць канвойныя: „Эх, Пушкін! Быў рэстаўратарам, мастак — а да чаго дакаціўся — у турме — з жулікамі, бандытамі, злодзеямі ўсякае масці — сядзіш!!!“ — піша ў лісце палітвязень. — Мне сапраўды сорамна. Як сказаў адзін 18-гадовы хлопчык Сярожка (што пырнуў тату нажом 3 разы, 4 гады яму далі): „Аляксандар Мікалаевіч, — а вы такі ж, як мы, нічым не лепшы, нічым не адрозніваецеся — калі вас дзяржава з намі пасадзіла, а не асобна!“. Вось мне было непамысна ад гэтай сентэнцыі!»

У лісце да сям’і Алесь Пушкін даслаў верш.
«А воды Бабра, нашай вялікай ракі, што сплываеля хаты на гарушцы — ужо колькі тысяч годбягуць і бягуць на Захад (а не на Ўсход!)Слаўных герояў справы зносіць іх вечны паток...Зь імі — і зло, і дабро — нічога ня вернецца назад...Толькі берагі і ўначы, і ўдзень неўміруча стаяць...А мы на сваёй гарушцы, разам з гасьцямі,давай расьсьцілаць дастархан...і за глякам гарэліцы, ці восеньню, ці ў вясно-вы вечар, з канапкаміз фаршмакам і цыбуляй — што тызробіш з простым чорнымхлебам —і гэтага дастаткова будзе! — Ня гэта галоўнае,бо весела і радасна, з цудоўнай кампаніяй —тых, хто з ахвотай да нас завітае —і ў размове простай і шчырайВесела будзем успамінаць нашага жыцьцявясёлыя і сумныя дні, якія зьнесьлі хвалі Бабра......Увы, назаўжды...»
Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Ён фігурант крымінальнай справы, якую пачала гродзенская пракуратура паводле ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэкса (распальваньне варожасці). Паводле пракуратуры — «за ўчыненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму».
Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара, выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця» ў Гродне.
Цяпер следчыя пачалі правяраць іншыя мастацкія працы Алеся Пушкіна — цыкл «Беларускі супраціў», які мастак стварыў больш за 20 гадоў таму. Гэта партрэты як мінімум двух беларускіх дзеячоў антысавецкага руху часоў Другой сусветнай вайны — Усевалада Родзькі і Міхала Вітушкі. Таксама следчыя высвятляюць ролю Пушкіна ў стварэнні дакументальнага фільму «Праклятыя і забытыя», знятага тэлеканалам «Белс*т» у 2013 годзе.
Раней да Алеся Пушкіна звярталіся з прапановай напісаць заяву аб памілаванні, але ён адмовіўся, піша «Салідарнасць» са спасылкай на адвакатку. «Сказаў, што нічога дрэннага не рабіў і ніякіх прашэнняў падпісваць не будзе», — сказала адвакатка.