Справа прыпынена
6 ліпеня прыпынена расследаванне крымінальнай справы па факту вандалізму на двух месцах пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Расследаванне прыпынена ў сувязі з тым, што “не былі выяўлены асобы, якія падлягаюць прыцягненню да адказнасці ў якасці абвінавачваемых.
6 ліпеня прыпынена расследаванне крымінальнай справы па факту вандалізму на двух месцах пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Расследаванне прыпынена ў сувязі з тым, што “не былі выяўлены асобы, якія падлягаюць прыцягненню да адказнасці ў якасці абвінавачваемых.
Нагадаю, што на пачатку красавіка невядомыя ўскрылі ў Курапатах, непадалёк ад галоўнай алеі, два магільнікі, у адным з іх была вялікая колькасць косных парэшткаў, якія ў ходзе крымінальнай справы
былі вынятыя для правядзення судова-медыцынскай экспертызы, а пазней урачыста перапахаваны прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадскасці.
Старшыня Беларускага рэспубліканскага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч адзначыў, што ад самага пачатку, як толькі была заведзена крымінальная справа па
красавіцкіх падзеях у Курапатах, ён не верыў у тое, што злачынцаў знойдуць і пакараюць.
За ўсю гісторыю існавання “народнага мемарыяла ва ўрочышчы Курапаты, дзе, паводле розных ацэнак, падчас сталінскіх рэпрэсій у 1937–1941 гадах былі забіты ад 30 да 250
тысяч чалавек, акты вандалізму адбываліся дзесяткі, калі ўжо не сотні разоў. Найбольш (каля 15 разоў) ад рук зламыснікаў цярпела так званая “лава Клінтана — мемарыяльны
знак “Ад народу Злучаных Штатаў Амерыкі — народу Беларусі дзеля памяці, адкрыты прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам у 1994 годзе. Не так даўно дэмакратычныя актывісты схапілі
на месцы злачынства двух маладых людзей, якія знішчалі памятныя крыжы на курапацкіх магілах, і нават была заведзена крымінальная справа, але ўсё скончылася тым, што зламыснікаў амніставалі. А акты
вандалізму ў святым для кожнага сумленнага чалавека месцы працягваюцца.