Спрошчаны візавы рэжым з Беларуссю Еўропа можа прыпыніць

Візавыя абмежаванні ў дачыненні да грамадзян РФ могуць распаўсюдзіць і на беларусаў

_zabarona___kraina___belarus___minsk__fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__1__logo.jpg

Кароткатэрміновыя візы ў Еўропу для беларусаў і расіян могуць падаражэць удвая, а сама працэдура яшчэ больш ускладніцца. Такое рашэнне бачаць кампрамісным для дзяржаў-сябраў Еўрасаюза, якія выступаюць за поўную забарону выдачы віз грамадзянам Расіі і Беларусі і тых, хто яе не падтрымлівае

Чэшскі ўрад, які ў цяперашні час старшынюе ў ЕС, прапануе цалкам прыпыніць дзеянне пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму з Расіяй і Беларуссю на сустрэчы міністраў замежных спраў у Празе. Сустрэча пройдзе на наступным тыдні.

«Атрыманне еўрапейскай турыстычнай візы — гэта прывілей, а не права чалавека», — сказала прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас журналістам у Таліне ў чацвер, заявіўшы, што забарона ў першую чаргу ўдарыць па расійскай «эліце», якая з Масквы і Санкт-Пецярбурга. «Гэта людзі, якія маюць большы ўплыў на правячы рэжым», — лічыць Калас.

Што стане з візамі

Прыпыненне спрошчанага візавага рэжыму па-ранейшаму дазволіць расіянам і беларусам падаваць заяўкі на кароткатэрміновы ўезд. Але час апрацоўкі запытаў павялічыцца, спатрэбіцца больш дакументаў, а выдаткі вырастуць з 35 еўра да 80 еўра (80 даляраў ЗША).

Не ўсе падтрымліваюць абмежаванні

Афіцыйныя асобы чакаюць жорсткіх дэбатаў на сустрэчы ў Празе з нагоды маштабаў абмежаванняў. Германія, Аўстрыя і паўднёвыя краіны ЕС, якія залежаць ад турызма, хутчэй за ўсё, адмовяцца ад іх. Адзін з чыноўнікаў сказаў, што поўнае прыпыненне пагаднення аб спрашчэнні працэдур было першым неабходным крокам, але Эстонія хацела б, каб на ўзроўні ЕС было зроблена больш.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Жазэп Барэль раней на гэтым тыдні заявіў, што забараняць ўезд усім расіянам — «не вельмі добрая ідэя», паказаўшы на многіх расійскіх грамадзян, якія хочуць пакінуць сваю краіну. Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц сказаў: «гэта вайна Пуціна».

Краіны Балтыі далі зразумець, што могуць настойваць на рэгіянальнай забароне расійскіх віз. «Сёння мы падманваем сябе, думаючы, што гэта вайна Пуціна і што руская нацыя не мае да яе ніякага дачынення», — сказаў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа журналістам у Вільні 24 жніўня. «На жаль, гэта не так, рускі народ падтрымлівае вайну».

Частковае абмежаванне ўжо дзейнічае

Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўразвязам падпісалі 8 студзеня 2020 года. Дзеянне спрошчанага візавага рэжыму часткова прыпынілі ў лістападзе 2021 года, пасля «мігрансцкага крызісу». Абмежаванні закранулі толькі афіцыйных асоб.

Для Расіі ЕС увёў шэраг візавых абмежаванняў пасля пачатку вайны ва Украіне 24 лютага. Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму часткова прыпынілі таксама толькі для чыноўнікаў. Акрамя таго, у большасці краін ЕС стала менш рэсурсаў для афармлення візаў, паколькі шэраг дыпламатаў былі высланыя.

Некаторыя краіны ўвялі абмежаванні ў аднабаковым парадку. Эстонія заблакавала ўжо выдадзеныя візы для расіянаў і шукае спосабы абмежаваць уезд падарожнікаў з шэнгенскімі візамі ад іншых краін. Фінляндыя ўвяла жорсткія абмежаванні на выдачу турыстычных візаў, скараціўшы іх выдачу прыкладна да 10%.

Паводле budzma.org