Суд над Мікітам Ліхавідам
24 сакавіка ў судзе Партызанскага раёна Мінска працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да актывіста Руху «За Свабоду» Мікіты Ліхавіда. 20-гадоваму хлопцу інкрымініравалі ўдзел у масавых беспарадках, якія нібыта мелі месца ў беларускай сталіцы 19 снежня 2010 года, нанясенне шкоды будынку Дома ўраду і ўзброены супраціў супрацоўнікам міліцыі.
24 сакавіка ў судзе Партызанскага раёна Мінска працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да актывіста Руху «За Свабоду» Мікіты Ліхавіда. 20-гадоваму хлопцу
інкрымініравалі ўдзел у масавых беспарадках, якія нібыта мелі месца ў беларускай сталіцы 19 снежня 2010 года, нанясенне шкоды будынку Дома ўраду і ўзброены супраціў супрацоўнікам
міліцыі.
Мікіту Ліхавіда затрымалі 19 снежня на плошчы Незалежнаці і асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту. Але 23 студзеня пастанову аб арышце адмянілі, і Ліхавіда перавялі ў статус абвінавачанага па
справе аб масавых беспарадках. З Жодзіна яго перавялі ў СІЗА МУС на вул. Валадарскага ў Мінску.
Адметнасцю гэтага судовага працэсу было тое, што ў ім у якасці пацярпелых выступалі 29 (!) дужых байцоў спецназа, якім нібыта былі нанесены цялесныя пашкоджанні ўдзельнікамі акцыі пратэсту на Плошчы
Незалежнасці. Прычым 15 з іх ужо выступалі ў такой самай якасці падчас разгляду крымінальных справаў грамадзян Расіі Арцёма Брэуса і Івана Гапонава, а таксама сталічнага прадпрымальніка Дзмітрыя
Мядзведзя. Нягледзячы на хадайніцтва адваката Дар’і Ліпкінай вывесці з працэсу новых 14 «пацярпелых», паколькі яны з’явіліся ў справе ўжо пасля перадачы яе ў суд,
суддзя Наталля Пыкіна адмовілася гэта зрабіць. Юрыст Гары Паганяйла ўгледзеў у дзеяннях суддзі парушэнне прынцыпа прэюдыцыі. «У гэтым сэнсе мы з’яўляемся сведкамі найгрубейшых
парушэнняў крымінальнага працэсу», — адзначыў старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта.
Сам Мікіта Ліхавід прызнаў, што нанёс некалькі ўдараў па драўляных канструкцыях, якія ўжо былі ля разбітых дзвярэй Дома ўраду, але ніякіх іншых супрацьпраўных дзеянняў, як то падпалы ці ўзброены
супраціў праваахоўнікам, ён не чыніў. Варта адзначыць, што ніхто з дапытаных спецназаўцаў не сказаў на судовым паседжанні, што бачыў Ліхавіда на Плошчы Незалежнасці ці што той наносіў ім фізічныя
пашкоджанні. Па іншых жа момантах паказанні міліцыянтаў не супадалі, некаторыя «пацярпелыя» альбо блыталіся ў сведчаннях альбо ўвогуле нічога не маглі сказаць па сутнасці справы.
Далейшы разгляд справы перанесены на 29 сакавіка.