«Супрацьстаяць ідэалагічнаму ціску рэжыму можна толькі разам». Офіс Ціханоўскай зрабіў заяву наконт рэпрэсій у адукацыі

«Сістэма адукацыі Беларусі напрыканцы 2020 года апынулася пад асаблівым ціскам з боку ўладаў. Нам ёсць што на гэта адказаць».

statement_bel_.jpg

— Выкладчыкі і навучэнцы беларускіх універсітэтаў і школ, супольнасці даследчыкаў, выпускнікоў і бацькоў прынялі актыўны ўдзел у барацьбе за дэмакратычныя перамены ў нашай краіне ў 2020 годзе, — гаворыцца ў заяве Офіса Святланы Ціханоўскай. — Менавіта таму цяпер дзяржава спрабуе ўсімі сіламі вярнуць кантроль над гэтымі інстытутамі і супольнасцямі.

Ва ўніверсітэтах з'явіліся новыя адміністрацыйныя пазіцыі — прарэктараў па бяспецы. Так улады адказваюць на законнае імкненне студэнтаў і выкладчыкаў да ўдзелу ў акадэмічным самакіраванні. Студэнткі і студэнты аказваюцца ў турмах: на 21 снежня, паводле ЗБС, па крымінальных справах праходзяць 20 чалавек, адлічаны 131 чалавекі, 399 студэнтак і студэнтаў былі затрыманыя.

Студэнтаў прымусова адпраўляюць у войска.

Звальняюць або змушаюць звольніцца выкладчыкаў. З рэпрэсіямі ў той ці іншай форме сутыкнуліся, па нашых дадзеных, больш за 100 выкладчыкаў і даследчыкаў.

Настаўнікі і адміністратары школ таксама падвяргаюцца пераследу і звальненням: апошні выпадак — звальненне дырэктараў адразу чатырох школ у Бярозаўскім раёне.

На мінулым тыдні Міністэрства адукацыі вынесла на грамадскае абмеркаванне факультатыў «Асновы праваслаўнай культуры», які прапанавала зрабіць абавязковым для вывучэння з трэцяга ці пятага класа. Гэта чарговы крок у бок абмежавання свабоды думкі і парушэння канстытуцыйных гарантый грамадзян. Узмацненне пазіцый праваслаўнай царквы, якая традыцыйна праяўляе поўную лаяльнасць цяперашняй уладзе, прывядзе да стварэння дадатковых механізмаў для выхавання паслухмяных дзяржаве людзей, якія апраўдаюць гвалт і не думаюць крытычна.

У гэтым жа духу варта разглядаць і ідэю ўвядзення ў школах пасады кіраўнікоў па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Паколькі быць патрыётамі, ва ўяўленні ўладаў, значыць абараняць Лукашэнку, блізкіх да яго асоб і сілавы апарат; не толькі апраўдваць гвалт, але і быць гатовымі служыць Лукашэнку са зброяй у руках.

Апраўданне дзяржаўнага гвалту з'яўляецца і сталай тэмай сустрэч прадстаўнікоў уладаў з акадэмічнай супольнасцю, настаўнікамі і школьнікамі.

У сувязі з гэтым мы хочам заявіць:

· Права на свабоду ад гвалту, у тым ліку ідэалагічнага, у сферы адукацыі з'яўляецца канстытуцыйным правам беларусаў. Адстойваючы гэта права, мы адстойваем чалавечую годнасць і годнае жыццё, прычым не толькі ў сучаснай Беларусі, але і ў Беларусі будучыні, паколькі менавіта адукацыя на розных яе ступенях усталёўвае сувязі паміж рознымі пакаленнямі і дазваляе трансляваць каштоўнасці ад аднаго пакалення да іншага.

· Супрацьстаяць ідэалагічнаму ціску рэжыму можна толькі разам — студэнтам, выкладчыкам, настаўнікам, бацькам, выпускнікам.

Для гэтага трэба:

 ствараць новыя і ўмацоўваць існуючыя механізмы адстойвання сваіх правоў і самакіравання;

 уважліва адсочваць змены, якія ўлады плануюць праводзіць у школах і іншых адукацыйных установах;

 аб'ядноўвацца і салідарна супрацьстаяць тым з іх, якія абмяжоўваюць правы і свабоды ўдзельні_ц   адукацыйнага працэсу.

Чым больш улады абмяжоўваюць грамадcтва, тым больш бесчалавечнымі аказваюцца ў яго вачах. На нашым баку салідарныя, гуманныя, гарызантальныя, мірныя стратэгіі аб'яднання і салідарных дзеянняў. Гвалт не можа выстаяць пад іх напорам, нам трэба працягваць супраціўляцца і падтрымліваць адзін аднаго ў гэтай мірнай барацьбе.