Сведчанні аб правакатарах
Біць шкло Дома ўраду пачалі правакатары. А міліцыя іх не спыняла. Пра гэта ў судзе над экс-кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым і яшчэ чатырма абвінавачанымі даюць паказанні ўсё новыя і новыя сведкі.
Біць шкло Дома ўраду пачалі правакатары. А міліцыя іх не спыняла. Пра гэта ў судзе над экс-кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым і яшчэ чатырма абвінавачанымі даюць паказанні ўсё
новыя і новыя сведкі.
Юрыст Уладзімір Лабковіч распавёў: тых, хто біў дзвярное шкло, было каля 10 чалавек, абсалютна яму не знаёмых. Побач стаялі афіцэры. Ён і кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак
спыталі, чаму яны не ўмешваюцца і не наводзяць парадак. А ў адказ пачулі, што іх не хвалюе тое, што адбываецца, і яны не збіраюцца ўмешвацца ў дзейнасць гэтых грамадзян.
Журналіст Алег Груздзіловіч засведчыў, што ў момант біцця шкла ля дзвярэй Дома ўраду не было ўдзельнікаў мітынгу. Гэта былі людзі, якія прыйшлі туды раней. Спачатку на прыступках з’явіліся
2–3 чалавекі: пабілі шкло і зніклі.
Ля помніка Леніну пачаўся мітынг. А потым пачалі біць шкло другім разам — каля 10 чалавек. “Гэта былі дзіўныя людзі, якія механічна дзяўблі гэтае шкло з невядомай мэтай, ніяк паміж
сабой не перамаўляліся, — сказаў Алег Груздзіловіч. Потым да іх падышлі ўдзельнікі акцыі і журналісты. Агулам на прыступках Дома ўраду сабралася каля 30–40 чалавек.
Паводле словаў журналіста, палітыкі казалі людзям, што гэта правакацыя і яе трэба спыніць.
Экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі таксама выступіў на судзе Саннікава як сведка. “Я спыняў людзей, але адзін гэта зрабіць не здолеў. Тады я паспрабаваў сабраць людзей і выставіць ланцуг. Гэта
ўжо амаль удалося, але ў гэты момант выйшаў спецназ, — адзначыў палітык.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які выступіў у судзе, расцаніў паводзіны міліцыі як “абсалютна безадказныя. “Шмат з таго, што адбылося ля Дома ўраду, стала магчымым з-за
бяздзейнасці міліцыі і адсутнасці ў іх кантакту з дэманстрантамі. Быў бы гэты кантакт, мы б тут не сядзелі, — перакананы ён.
Сіла супраць дэманстрантаў ужывалася неабгрунтавана. У іх не было ў руках ніякіх прыладаў. Але людзі былі моцна збітыя спецназаўцамі. «Не было масавых беспарадкаў, чаму вы такія артыкулы
пішаце?» — звярнуўся Алесь Бяляцкі да дзяржаўнага абвінаваўцы Антона Загорскага. Пытанне засталося без адказу.
Пенсіянер Пётр Кучко прынёс у суд фотаздымкі, зробленыя мабільным тэлефонам адразу пасля разгону акцыі на плошчы Незалежнасці. Ніякіх бутэлек, арматуры, лёдарубаў, каністраў і ўсяго іншага, што потым
паказала БТ у фільме “Жалезам па шклу, на плошчы не было. Фальшыўка настолькі абурыла пенсіянера, што ён вырашыў абвергнуць гэта ў судзе. Прысутныя ў залі таксама не змаглі
стрымаць эмоцый і заапладзіравалі Пятру Кучко.
У судовым працэсе над Андрэем Саннікавым, Фёдарам Мірзаянавым, Уладзімірам Яроменкам, Іллём Васілевічам і Алегам Гнедчыкам выказалі жаданне выступіць сведкамі 20 чалавек.