Што бывае, калі спрабаваць прыставіць сваю галаву тэрарыстам?

У свеце існуюць дзве розныя сістэмы паводзін, і людзі дзейнічаюць у рамках адной з іх. Блогер Дзмітрый Чарнышоў разважае пра тэорыю Уладзіміра Лефеўра і пра тое, ці можна ілжасведчыць, каб выратаваць на судзе невінаватага?

hroniki_cihaha_supacivu__12__logo_1.jpg

Уладзімір Лефеўр — савецкі і амерыканскі псіхолаг і матэматык, прафесар Каліфарнійскага універсітэта ў Ірвайне, стваральнік тэорыі рэфлексіўных гульняў.

Лефеўр паказаў, што ў свеце існуюць дзве розныя сістэмы паводзін, і людзі дзейнічаюць у рамках адной з іх. Першая — гэта шукаць агульныя падыходы і дамагацца перамір'я: у гэтай сістэме кампраміс — ідэальны сцэнар. Другая — гэта чакаць агрэсіі з боку іншых людзей і быць гатовым даць адпор і перамагчы: у гэтай сістэме кампраміс расцэньваецца як страта самапавагі. 

Падумайце над чатырма пытаннямі:

1. Ці павінен лекар схаваць ад хворага дыягназ «рак», каб той менш пакутаваў?

2. Ці варта караць злачынцаў больш жорстка, чым прадугледжвае закон, каб іншым было непанадна?

3. Ці можна лжэсведчыць, каб выратаваць на судзе невінаватага?

4. Ці варта падказваць аднаму на экзамене?

Больш за 90 працэнтаў амерыканцаў адказалі на ўсе чатыры пытанні: «не». Больш за 90 працэнтаў савецкіх людзей адказалі на ўсе пытанні: «так». 

Лефеўр зрабіў выснову: «Мы бачым драматычныя адрозненні. Большасць амерыканцаў негатыўна ацэньваюць камбінацыю дабра і зла, у той час як большасць савецкіх людзей ацэньваюць яе пазітыўна».

Глядзіце таксама

Далей тым жа групам былі зададзены іншыя пытанні:

— Ці павінен годны чалавек у сітуацыі канфлікту з нахабнікам імкнуцца да кампрамісу?

— Група тэрарыстаў захапіла самалёт. Ёсць магчымасць іх знішчыць і не прычыніць шкоды ніводнаму пасажыру. Іншая магчымасць — спачатку прапанаваць тэрарыстам здацца. Кіраўнік групы вызвалення прыняў рашэнне не ўступаць з тэрарыстамі ні ў якія перамовы — ці правільна ён паступіў?

Амерыканцы ў большасці ўхвалілі тых, хто шукаў кампраміс, савецкія грамадзяне хвалілі бескампрамісныя паводзіны.

Глядзіце таксама

Лефеўр прыйшоў да высновы, што ў тых культурных супольнасцях, у якіх негатыўна ацэньваюць злучэнне дабра і зла, людзі імкнуцца да кампрамісу, для іх героі — гэта міратворцы. У тых жа супольнасцях, у якіх дапускаюць злучэнне дабра і зла, кампраміс не прымаюць: для гэтых людзей усё жыццё — барацьба.

Пазней Лефеўр цікава тлумачыў з дапамогай гэтых сістэм «парадокс талібаў». «Арганізацыя талібаў паўстала ў лагерах афганскіх уцекачоў у Пакістане. Гэтыя лагеры былі створаны ў значнай ступені дзякуючы амерыканскай дапамозе, — пісаў навуковец. — Лічылася само сабой зразумелым, што талібы стануць вернымі хаўруснікамі Злучаных Штатаў. Гэта перакананне адыгрывала ключавую ролю пры падрыхтоўцы стратэгічных рашэнняў, якія закранаюць Цэнтральную Азію. Антыамерыканскі паварот талібаў стаў поўнай нечаканасцю для большасці палітыкаў. Глыбінная прычына гэтага павароту складаецца зусім не ў спецыфіцы ісламу, а ў тым, што арганізацыя талібаў, калі разглядаць яе ў якасці макрасуб’екта, належыць да другой этычнай сістэме. Любы кампраміс такога макрасуб’екта з іншым макрасуб’ектом прыніжае яго ва ўласных вачах, незалежна ад матэрыяльных выгод, якія абяцае гэты кампраміс».

 Блогер  лічыць, што такая ж памылка была здзейсненая ў адносінах да Хамас. Ізраільскія спецслужбы спрабавалі прыставіць сваю галаву тэрарыстам — мы ж дамовіліся, навошта ім на нас нападаць, гэта ж ім нявыгадна… 

Глядзіце таксама

Глядзіце таксама