Топ-5 парад па паляпшэнні гарадской мабільнасці ў Беларусі ад брытанскага эксперта

 «Задача транспартнай сістэмы — перасоўванне людзей, а не транспартных сродкаў», — гэта адна з вядомых цытат прафесара Пенсільванскага ўніверсітэта Вукана Вучыка.

mobilnost.jpg


Удзельнікі семінара «Новыя інструменты інтэграванага гарадскога і транспартнага плавання»

, які прайшоў у Мінску, абмяркоўвалі, як пераходзіць ад традыцыйнага планавання да інавацыйных падыходаў. Адным з замежных гасцей сустрэчы быў

Джэром Сімпсан

, старэйшы эксперт праграмы

«Разумныя гарады і мабільнасць»

 (Будапешт, Венгрыя).


Ён распавёў пра сусветныя трэнды ў сферы гарадскога мабільнасці, якія могуць быць актуальныя і для Беларусі.


mobilnost2.jpg
Джэром Сімсан падчас семінару ў Мінску


Адмова ад бензіна і дызеля


«Некаторыя мэты, якія можна звязаць з устойлівай гарадской мабільнасцю, надзвычай амбітныя — напрыклад, адмовіцца ад традыцыйнага паліва ў гарадах. Гэта значыць, мы павінны перайсці электрамабілі ці альтэрнатыўныя віды паліва. Праграмы па пераходзе на новыя віды паліва будуць распрацаваныя ўсімі гарадамі Еўрасаюза да канца 2016 года», — расказаў Джэром Сімпсан.

mobilnost3.jpg


На фота адна з мадэлей электрамабілю каля крыніцы падсілкавання

Рэгуляванне ці абмежаванне доступу ў цэнтр горада

Адным са шляхоў развіцця гарадской мабільнасці

Джэром Сімпсан

 бачыць рэгуляванне ці абмежаванне доступу ў цэнтр гарадоў.


Дарэчы, падчас семінара выступоўцы згадвалі падобную ідэю для рэалізацыі ў Мінску. Пасля заканчэння будаўніцтва першага транспартнага кола можа быць абмежаваны транзітны рух аўтамабіляў па вуліцы Няміга.


Таксама абмяркоўвалася пытанне аб абмежаванні руху грузавых аўтамабіляў у цэнтры Мінска ў буднія дні.


Выкарыстанне ровараў, у тым ліку грузавых

Эксперт Джэром Сімпсан некалькі разоў узгадваў карысць ад развіцця веласіпеднага руху. Паводле статыстыкі, прыведзенай ім, тыя, хто рэгулярна ездзіць на ровары, жывуць на 2 гады даўжэй і бяруць на 15% менш бальнічных.

Аднак апроч таго, эксперт надае асаблівую ўвагу свабоднаму перасоўванню тавараў і паслуг у буйных гарадах. На яго думку, усё больш важную ролю будуць адыгрываць грузавыя веласіпеды. Яны каштуюць нашмат танней за матарызаваныя віды транспарту і пры гэтым не забруджваюць паветра і не патрабуюць ніякага паліва.


«Ад 51% да 68% усёй гарадской лагістыкі можа быць выкарыстана з дапамогай ровараў звычайны ці грузавых

»

, — перакананы Джэром Сімпсан. Гэта скароціць колькасць грузавікоў у цэнтры горада.
Прыклад грузавога ровара, якім часта карыстаюцца бацькі з малымі дзецьмі

Прыклад грузавога ровара, якім часта карыстаюцца бацькі з малымі дзецьмі

Сумеснае выкарыстанне аўтатранспарту

Гэта адзін з трэндаў на Захадзе. Выкарыстанне аўтамабілю, у салоне якога знаходзіцца толькі адзін кіроўца, стварае лішні трафік і б’е па экалогіі.
ОДБ: Практыка «

кар-шэрынгу

»

 (сумеснага выкарыстання аўто) шырока распаўсюджана ў большасці краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, яна значна зніжае выдаткі падарожнікаў і дапамагае захаваць навакольнае асяроддзе.
«»

«»

Развіццё чыгуначнага і воднага транспарту

На думку эксперта, пасажырскія і грузавыя перавозкі мусяць на 50% перайсці з аўтатранспарту на чыгунку і водны транспарт.


Якую выгаду атрымае грамадства ад рэалізацыі гэтых прапаноў і далейшага развіцця ўстойлівай гарадской мабільнасці?


Эксперт Джэром Сімпсан мяркуе, што перавагі будуць мець розныя сацыяльныя і эканамічныя групы. Людзі змогуць зашчадзіць грошы, калі ходзяць пешшу ці карыстаюцца веласіпедам альбо грамадскім транспартам, а не асабістым аўтамабілем.
Эканамічны сектар, у тым ліку транспартыя кампаніі, атрымаюць большую колькасць кліентаў. Таксама будуць мець попыт распрацоўка прыладаў мабільнасці і экалагічных ініцыятыў. Нарэшце, грамадства атрымае лепшае экалагічнае асяроддзе і эканомію ў сферы аховы здароўя.
Паводле by.odb-office.eu