Каля плошчы Перамогі будзе некалькі дзён перакрыты рух з-за параду

У Мінску будзе перакрыты рух каля плошчы Перамогі з-за рэпетыцый шэсця да Дня Перамогі



1304958425233726.jpg


У Мінску ў сувязі з правядзеннем рэпетыцый шэсця памяці "Гэта наша з табой Перамога...", якое пройдзе ў сталіцы 9 мая, будзе перакрыты рух транспарту на скрыжаваннях вуліц, якія вядуць да плошчы Перамогі.

 

Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме. Рух будзе перакрыты 29 красавіка, 2 і 3 мая з 21.00 да 23.00 на скрыжаваннях вул. Казлова — прасп. Незалежнасці — прасп. Машэрава да пл. Перамогі; вул. Захарава — зав. Вайсковага да пл. Перамогі; вул. Кісялёва — вул. Чырвонай да пл. Перамогі, а таксама на прасп. Незалежнасці ад Беларускага дзяржаўнага цырка да пл. Перамогі.

 

У Мінгарвыканкаме праінфармавалі, што будуць зменены трасы аўтобусных маршрутаў.



Так, рух аўтобусаў гарадскіх маршрутаў нумароў 100, 115Э будзе арганізаваны па прасп. Незалежнасці, вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, прасп. Незалежнасці ў абодвух напрамках без выканання прыпыначных пунктаў на змененым участку.



Рух аўтобусаў маршрутаў нумароў 18, 26 будзе арганізаваны па вул. Захарава, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп. Машэрава ў абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта "прасп. Незалежнасці" ў напрамку пас. Навінкі і прыпыначнага пункта "Казлова" ў напрамку ДС "Усходняя".

 

Рух аўтобусаў прыгараднага маршруту нумар 300Э ад АВ "Цэнтральны" будзе арганізаваны па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп. Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным напрамку — па прасп. Незалежнасці, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, прасп. Незалежнасці, вул. Бабруйскай.

 


blr.belta.by