TUT.by: Карупцыянеры і п'яныя кіроўцы пад амністыю сёлета не трапяць
Паводле запланаванай на 2019 год амністыі ўсім непаўналетнім скароцяць тэрміны зняволення на два гады або зусім вызваляць ад крымінальнай адказнасці паведамляе «Еўрарадыё».
![pixabay.com pixabay.com](/img/v1/images/amnistyja_1704.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
pixabay.com
Пра гэта піша партал TUT.by, які атрымаў праект закона "Аб амністыі".
Нагадаем, што амністыю сёлета загадаў правесці Аляксандр Лукашэнка і прымеркаваць яе да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Цалкам ад крымінальнай адказнасці плануецца вызваліць наступныя катэгорыі асуджаных:
непаўналетніх;
цяжарных;
жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
пенсіянераў;
інвалідаў I і II групы; асоб, хворых на актыўную форму туберкулёзу; асоб, хворых
на анкалагiчныя захворваннi другой, трэцяй i чацвёртай клiнiчных груп; ВІЧ-інфікаваных
з 3-й або 4-й стадыямі захворваннямі;
ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый;
асоб, якія атрымалі раненні (кантузii), калецтвы, захворваннi пры выкананнi абавязкаў
у перыяд ваеннай службы ва Узброеных сілах СССР, КДБ СССР, Узброеных сілах РБ, іншых
войсках і вайсковых фармаваннях, створаных у адпаведнасці з заканадаўствам РБ. А
таксама асоб, якія атрымалі раненні (кантузii), калецтвы, захворваннi ў сувязi з
ажыццяўленнем службовай дзейнасцi ў перыяд праходжання службы ў СК, Дзяржаўным камітэце
судовых экспертыз, органах унутраных спраў, фінансавых расследаванняў КДК, пракуратуры,
МНС.
У дачыненні да такіх людзей могуць таксама спынiць папярэдняе расследаванне і крымiнальныя справы, якія яшчэ не разгледзеў суд.
Таксама ад пакарання будуць вызваленыя тыя, хто ўчыніў злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, а таксама менш цяжкае злачынства.
Ад адбыцця пакарання могуць вызваліць тых, хто адбыў не менш за адну траціну прызначанага тэрміну і быў асуджаны за наступныя злачынствы:
— крадзеж (акрамя арганізаванай групы);
— махлярства (акрамя арганізаванай групы);
— прысваенне альбо растрата (акрамя арганізаванай групы);
— крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі;
— незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць;
— ілжэпрадпрымальніцтве.
Часткова, тэрмінам на адзін год, ад пакарання будуць вызваленыя людзі асуджаныя да абмежавання ці пазбаўлення волі па "наркатычным" 328-м артыкуле. Напрыклад, пад амністыю трапяць тыя, хто атрымаў прысуды за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Непаўналетнім скароцяць тэрміны на два гады.
Не трапяць пад амністыю наступныя катэгорыі:
асуджаныя за:
забойства маці нованароджанага дзіцяці;
палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту;
распусныя дзеянні;
прымус да дзеянняў сексуальнага характару;
уцягванне ў занятак прастытуцыяй;
уцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны;
незаконны абарот наркатычных сродкаў;
пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін ці грыбоў, якія змяшчаюць
наркатычныя сродкі;
прадастаўленне памяшканняў, арганізацыя альбо ўтрыманне прытонаў;
супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў;
гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных
спраў;
гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы;
гвалт у дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля;
уцёкі з папраўчай установы.
Таксама амністыя не закране рэцыдывістаў і людзе, асуджаных за цяжкое або асабліва цяжкое злачынства.
Не трапяць пад амністыю таксама наступныя людзі:
да каго ў 2014-2019 гадах ужо ўжывалі амністыю або памілаванне і хто зноў учыніў
наўмыснае злачынства ў перыяд нязнятай або непагашанай судзімасці;
хто не кампенсаваў прычыненую шкоду, не выплаціў даход, атрыманы ад незаконнай прадпрымальніцкай
дзейнасці, беспадстаўна набытую выгаду, iншы даход, атрыманы злачынным шляхам;
хто злосна парушае устаноўлены парадак падчас адбывання пакарання або іншых мер
крымінальнай адказнасці;
да тых, хто дапусціў асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў ці прызнаных асабліва
небяспечнымі рэцыдывістамі;
каму смяротнае пакаранне ў парадку памілавання заменена на пазбаўленне волі або
пажыццёвае зняволенне, а таксама да тых, каму пажыццёвае зняволенне заменена на
пазбаўленне волі.
Не змогуць разлічваць на амністыю і людзі, прысуджаныя да пажыццёвага пакарання.
Не будзе скарочаны тэрмін асуджаным за карупцыю і п'янае кіраванне аўтамабілем. Пад амністыю не трапяць людзі, асуджаныя за наступныя злачынствы:
падрыхтоўка альбо вядзенне агрэсіўнай вайны, акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка
замежнай дзяржавы, акт міжнароднага тэрарызму;
забойства;
згвалтаванне, гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, палавыя зносіны з асобай,
якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту;
махлярства, легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, стварэнне злачыннай
арганізацыі альбо ўдзел у ёй, бандытызм;
акт тэрарызму, фінансаванне, падрыхтоўка і садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці;
п'яныя ДТЗ з загінулымі і пацярпелымі, паўторная на працягу года "п'янка"
за рулём;
незаконны абарот наркатычных сродкаў, пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі
раслін ці грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі, скланенне да спажывання наркатычных
сродкаў, прадастаўленне памяшканняў, арганізацыя альбо ўтрыманне прытонаў;
арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, выраб
і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў;
здрада дзяржаве, шпіянаж, паклёп на прэзідэнта;
атрыманне бязвыплатнай замежнай дапамогі ў парушэнне заканадаўства, парушэнне парадку
арганізацыі або правядзенне масавых мерапрыемстваў;
злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, бяздзейнасць службовай асобы, перавышэнне
ўлады або службовых паўнамоцтваў, незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці,
атрыманне і дача хабару, пасярэдніцтва ў хабарніцтве, злоўжыванне ўладай.
Па падліках адваката Антона Гашынскага, пад амністыю могуць трапіць 10–12 тысяч чалавек.
Законапраект павінен прайсці ўзгадненні ў розных ведамствах, потым яго разгледзіць Палата прадстаўнікоў, ухваліць Савет міністраў — і толькі пасля гэтага падпіша кіраўнік дзяржавы.