У Беларусі з лютага зарэгістравана 178 выпадкаў адзёру

Гэта невялікая колькасць, супакойваюць медыкі.

daaf757b_12d1_442a_8092_d67e7a3a1de2_670x0_resize.jpg

У пераважнай большасці гэта завазныя выпадкі і выпадкі, зарэгістраваныя ў людзей, што знаходзіліся ў кантакце з хворымі.
«Гэта невялікая колькасць выпадкаў. Яна сведчыць, што ў нашай краіне дзякуючы вакцынацыі сфарміравана дастаткова моцная імунная праслойка, якая не дазваляе актыўна цыркуляваць вірусу адзёру сярод насельніцтва», — адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Большасць завозаў звязана са знаходжаннем ва Украіне. Зарэгістраваныя адзінкавыя выпадкі захворвання ва ўкраінскіх грамадзян, якія прыехалі ў госці.
У Беларусі 85% тых, хто захварэў, былі не прышчэплены (у тым ліку праз адмову ад вакцынацыі) ці не цалкам прышчэплены супраць адзёру.
Міністэрства аховы здароўя нагадвае пра важнасць прафілактычных прышчэпак супраць адзёру пры планаванні паездак за межы краіны. Вынікі анкетавання тых, хто выязджае за мяжу, паказалі, што 70% апытаных ведаюць свой прышчэпачны статус. Тым, хто не ведае пра свае прышчэпки супраць адзёру і плануе паездкі за межы краіны, мэтазгодна ўдакладніць прышчэпачны статус і пры неабходнасці зрабіць прышчэпку. Калі па вяртанні з-за мяжы з'явіліся сімптомы інфекцыйнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, сып, болі ў горле, кашаль, кан'юктывіт), варта неадкладна звяртацца да ўрача. Пры гэтым варта акцэнтаваць яго ўвагу на нядаўнім вяртанні з замежных краін.
Паводле БЕЛТА