У Бярозаўцы да помніка Леніну прынеслі вянок з чарапамі
Вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны
![449375b8_e585_4ef5_b723_9972ad76b80a_cx9_cy32_cw75_w1023_r1_s.jpg 449375b8_e585_4ef5_b723_9972ad76b80a_cx9_cy32_cw75_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/449375b8_e585_4ef5_b723_9972ad76b80a_cx9_cy32_cw75_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
“Каб нагадаць пра
тыя мільёны людзей, якіх бальшавікі забілі”, — распавёў пра ўчынак мясцовы
актывіст Вітольд Ашурак “Радыё Свабода”. Сам ён ужо сабраў заплечнік, мае пры
сабе пашпарт і цыгарэты, бо ведае, што за такое можа быць пакараны.
![Такі вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны Такі вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны](/img/v1/images/449375b8_e585_4ef5_b723_9972ad76b80a_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Такі вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны
Вянок актывісты купілі ў краме. «Палічылі, што кветкі будуць такому кату занадта, то кветкі састрыглі.
Прымацавалі выявы чарапоў і надпіс „Гары, кат, у пекле“. Дадалі трохі калючага
дроту, каб было маляўніча. Калючы дрот — гэта сімвал бальшавізму», —
распавядае Ашурак. Пакінулі каля помніку і традыцыйныя для такога месца гваздзікі.
![Вітольд Ашурак Вітольд Ашурак](/img/v1/images/9ba8bd5a_9585_4c9f_8c76_ba81ebd63a4b_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вітольд Ашурак
Вітольд Ашурак кажа, што цяпер у Бярозаўцы да помніка
Леніну не прыходзіць, а «праходзяць». Згадвае, як бабуля распавядала яму, што
раней гэты помнік складаўся з двух асобаў: Леніна і Сталіна. Сталіна пазней
прыбралі, а Ленін застаўся.
Яшчэ школьнікам Вітольда вадзілі да помніка. «Апошнім часам ён стаіць занядбаны. Палушчыўся ўвесь, стаіць, як у каросце. Такое адчуванне, што хутка яго здымуць. Бо ён ужо не выконвае тую функцыю, якая яму прызначалася», — кажа Вітольд Ашурак.
Паводле актывіста, калі яны спраўдзілі месца праз паўгадзіны, вянку каля помніку ўжо не было.