Кадыраў: Нежаданне Зюганава хаваць Леніна — старэчая дурнота

Словы лідара КПРФ Генадзя Зюганава, які назваў «балбатнёй» прапановы вынесці цела Леніна з Маўзалею і пахаваць яго — праява «старэчай дурноты», упэўнены кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

Фота tonkosti.ru

Фота tonkosti.ru

Сёння, 6 лістапада Зюганаў прыгразіў даць адпор любым спробам пахаваць цела Леніна: «Мы іх проста пагонім адтуль».

Кадыраў жа нагадаў кіраўніку КПРФ, што ідэю пахаваць Леніна падтрымлівае 81% эканамічна актыўнага насельніцтва Расіі: «Лідар КПРФ жыве ў нейкім сваім, выдуманым свеце. Колькі яшчэ пакаленняў цела Леніна павінна ляжаць на Краснай плошчы, каб эга Зюганава было ўціхамірана? Жыць толькі мінулым, а ў выпадку Генадзя Андрэевіча — скажоным мінулым, і не думаць пра будучыню, у якой жыць нашым дзецям, унукам, — безадказна, эгаістычна. Не чуць новыя пакаленні, затыкаць іх, навязваць свой пункт гледжання, абражаючы і зневажаючы, — ці гэта не праява старэчай дурноты?» — напісаў Кадыраў у сваім Telegram-канале.

2 лістапада Кадыраў заклікаў спыніць «глядзець на труп» і пахаваць цела Леніна, адзначыўшы, што такое рашэнне было б «разумным і чалавечным». Па словах кіраўніка Чачні, прыняць такое рашэнне павінен прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Пазней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што пытанне пахавання Леніна не стаіць на парадку дня ў Крамлі. «Мы ведаем, што выказваюцца розныя пункты гледжання, гэта досыць рэзанансная грамадская тэма, тым не менш яна не з'яўляецца тэмай парадку дня крамлёўскай адміністрацыі», — сказаў ён. 

Паводле РБК