У абарону чатырохногіх

Абаронцы жывёл заклікалі ўсіх неабыякавых людзей далучыцца да кампаніі “Права на жыццё. З тым, каб захаваць жыццё самым безабаронным і самым адданым чалавеку істотам.
“Штогод дзясяткі тысяч сабак і кошак адлоўліваюцца жорсткім спосабам камунальнымі службамі і затым забіваюцца пачварнымі спосабамі, — адзначылі абаронцы жывёл у рэзалюцыі. Яна была прынята 18 мая на круглым стале “Культурная супольнасць Беларусі за правы і абарону жывёл.



ea6979872125d5acbac6068f186a0359.jpg

Абаронцы жывёл заклікалі ўсіх неабыякавых людзей далучыцца да кампаніі “Права на жыццё. З тым, каб захаваць жыццё самым безабаронным і самым адданым чалавеку істотам.


“Штогод дзясяткі тысяч сабак і кошак адлоўліваюцца жорсткім спосабам камунальнымі службамі і затым забіваюцца пачварнымі спосабамі, — адзначылі абаронцы жывёл у рэзалюцыі. Яна была прынята 18 мая на круглым стале “Культурная супольнасць Беларусі за правы і абарону жывёл.


“Жывёл практычна бескантрольна выкарыстоўваюць на вопытах і пры навучанні. У нашай краіне няма ніводнага дзяржаўнага прытулку жывёл, — падкрэслілі ўдзельнікі круглага стала. А статус прыватных прытулкаў не вызначаны заканадаўча.


“Бяздомнымі жывёламі ў нашай краіне займаюцца камунальныя службы, якія часта разглядаюць жывёл як шкоднае смецце. Жорсткасць у дачыненні да жывёл прыводзіць да жорсткасці ў адносінах паміж людзьмі, — зазначылі зоаабаронцы. На іх думку, той факт, што колькасць бяздомных жывёл з года у год не змяншаецца, сведчыць аб неабходнасці змянення падыхода да вырашэння гэтай праблемы.


Зоаабаронцы вітаюць працу па прыняцці закона аб жывёлах. Аднак занепакоены зместам законапраекта і працэсам яго абмеркавання. “Меркаванні зоаабарончых арганізацый і грамадскасці не знаходзяць належнага адлюстравання ў праекце закона, — паведамілі яны. У ім, напрыклад, нічога не сказана аб валанцёрах у пунктах ператрымкі адлоўленых жывёл.


Зоаабаронцы выступаюць за перагляд артыкула аб жорсткім абыходжанні з жывёламі. Ён, як адзначана ў рэзалюцыі, на дадзены момант проста не працуе. На іх думку, трэба зрабіць больш жорсткім пакаранне за гэта злачынства. І каб такія справы разглядала міліцыя, а не раённыя адміністрацыі.  


“Мы заклікаем усіх, каму неабыякавы лёс жывёл і маральны ўзровень беларускага грамадства, далучыцца да кампаніі “Права на жыццё. І дапамагчы ўстанаўленню ў нашай краіне цывілізаванага стаўлення да жывых істот, — гаворыцца ў рэзалюцыі.


У ёй таксама адзначаецца, што ў прадстаўнікоў беларускай культуры ёсць унікальная магчымасць прыцягнуць увагу да праблемы абароны жывёл са сцэнічных пляцовак і ў музычных трэках. Са старонак кніг і перыёдыкі, у карцінах і фотаздымках.


“Мы спадзяемся, што дзякуючы сумесным намаганням наша Беларусь стане краінай, дзе жыццё знаходзіцца пад абаронай закона і апекай грамадства, — зазначылі ўдзельнікі круглага стала.


Яны прынялі рашэнне звярнуцца да дзяржаўных органаў. І патрабаваць абавязкова ўлічыць прапановы зоаабаронцаў пры распрацоўцы законапраекта “Аб абыходжанні з жывёламі. Музыкі з групы “Палац, “Сундук і “9 мм, якія бралі ўдзел у сустрэчы з зоаабаронцамі арганізацый "Эгіда", "Зоасвятло" і "Абаронім жыццё", звернуцца да сваіх калег і гледачоў з заклікам накіраваць уладам аналагічныя звароты.

 http://egida.by/

http://protectlife.pp.ru/