Улады ўводзяць крымінальную адказнасць за дзейнасць незарэгістраваных арганізацый
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны закон №144-3 ад 4 студзеня. Ім уводзіцца крымінальная адказнасць за незаконную арганізацыю дзейнасці незарэгістраваных або пазбаўленых рэгістрацыі арганізацый, а таксама адміністрацыйная — за збор сродкаў для пакрыцця расходаў, абумоўленых прыцягненнем да адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых прадпрыемстваў. Закон уступае ў сілу праз 10 дзён пасля апублікавання.
У адпаведнасці з законам у Крымінальны кодэкс дадаецца артыкул
193-1 «Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай
арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці».
У адпаведнасці з дадзеным артыкулам будуць карацца штрафам,
арыштам, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў арганізацыя альбо ўдзел
у дзейнасці палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, рэлігійнай
арганізацыі або фонду, у дачыненні да якіх ёсць уступіўшае ў сілу рашэнне
ўпаўнаважанага дзяржоргана аб іх ліквідацыі або прыпыненні іх дзейнасці.
Таксама такое пакаранне прадугледжана за арганізацыю дзейнасці альбо ўдзел у
дзейнасці палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, рэлігійнай
арганізацыі або фонду, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную
рэгістрацыю. Артыкул 193-1 прымяняецца пры адсутнасці прыкмет злачынства,
прадугледжанага артыкулам 423-1 («Невыкананне рашэння аб прызнанні арганізацыі,
дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка экстрэмісцкімі, аб спыненні дзейнасці
прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі і (або) прыпыненні іх дзейнасці»), адзначае reform.by.
Пад удзелам у дзейнасці маюцца на ўвазе дзеянні, накіраваныя
на дасягненне мэтаў дадзеных аб'яднанняў, у тым ліку вызначаных у іх статутных
і іншых дакументах. Дзеянне артыкула не распаўсюджваецца на арганізацыю і ўдзел
у дзейнасці, калі яны накіраваныя на ліквідацыю парушэнняў, якія паслужылі
падставай для вынясення дзяржорганам рашэння аб прыпыненні дзейнасці. Акрамя
таго, артыкул не распаўсюджваецца на выпадкі, калі арганізацыя дзейнасці і
ўдзел у ёй звязаны з дзяржаўнай рэгістрацыяй партыі, грамадскага аб'яднання,
рэлігійнай арганізацыі або фонду.
Асобы, якія добраахвотна спынілі дзеянні, прадугледжаныя
артыкулам 193-1, і якія заявілі пра гэта дзяржорганам вызваляюцца ад
крымінальнай адказнасці, калі ў іх дзеянні не ўтрымліваецца складу іншага
злачынства. Пры гэтым вызваленне ад крымінальнай адказнасці не
прадугледжваецца, калі асобы, здзейснілі аналагічныя дзеянні на працягу двух
гадоў пасля добраахвотнага спынення дзеянняў.
З Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях выключаецца
артыкул 24.57 «Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання,
рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці».
Законам таксама артыкул 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных
адносінах дапаўняецца часткай 7. Яна прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць
за «збор, атрыманне, выкарыстанне грашовых сродкаў, іншай маёмасці, у тым ліку
маёмасных правоў, а таксама выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай
дзейнасці, а роўна выкананне работ, аказанне паслуг для мэт кампенсацыі
выдаткаў, абумоўленых прыцягненнем асобы да адказнасці за парушэнне парадку
арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Спагнаннем па дадзенай
частцы з'яўляецца штраф ад 5 да 30 БВ (цяпер 160-960 рублёў) з канфіскацыяй
прадмета адміністрацыйнага правапарушэння для фізічных асоб. Штраф для
юрыдычных асоб складзе да 100% ад сумы (кошту) прадмета адміністрацыйнага
правапарушэння з яго канфіскацыяй або без канфіскацыі.
У заўвазе да новай часткі пазначана, што «не з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем, прадугледжаным часткай 7 гэтага артыкула, выкананне работ, аказанне паслуг асобай для мэт пакрыцця ўласных выдаткаў, абумоўленых прыцягненнем яго да адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».