За ўдзел у пратэстах салдата тэрміновай службы пасадзілі на гаўптвахту
Хлопца абвінавачвалі па «народным» 342 артыкуле КК РБ — «Актыўны удзел у групавых дзеяннях, што парушаюць грамадскі парадак», паведамляе «Наша Ніва».
Следства высветліла, што 10 і 11 жніўня 2020 года салдат
удзельнічаў у акцыях пратэсту і выходзіў на праезную частку.
У выніку суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў яму 3 месяцы арышту на гаўптвахце вайсковай камендатуры.