Урад Нямеччыны прыняў рашэнне выплаціць грашовую кампенсацыю савецкім ваеннапалонным
На дапамогу могуць прэтэндаваць толькі вайскоўцы Чырвонай арміі, якія знаходзіліся ў палоне ў перыяд з 22 чэрвеня 1941 года па 8 траўня 1945 года.

Фота з архіва Bundesarchiv, Bild
Для гэтага ім неабходна запоўніць анкету і падаць дакументы да 30 верасня 2017 года. Былым вязням неабходна ўказаць звесткі аб ваенным палоне, назвы канцлагераў і дадзеныя пашпарта. Дакументы
можа запаўняць давераная асоба, аднак заяўнік павінен быць жывы, так як кампенсацыя не выплачваецца сваякам або спадчыннікам.
Калі пасьля падачы заявы вязень памёр, а федэральнае ведамства пастаўлена пра гэта ў ведама, то дапамогу атрымаюць блізкія сваякі (муж, жонка, дзеці), аднак з моманту смерці заяўніка павінна
прайсці не больш за шэсць месяцаў. На грашовую кампенсацыю не могуць прэтэндаваць асобы, якія ўчынілі ваенныя злачынствы, людзі, якія служылі ў паліцыі, ахоўных або штурмавых атрадах або тыя, што
ваявалі на баку вермахта і яго саюзнікаў.
Паводле дадзеных камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гарадзенскага аблвыканкама, у вобласці пражывае 1317 былых вязняў канцлагераў. Колькі з іх з’яўляецца былымі
вайскоўцамі, даведацца не ўдалося — абласны ваенны камісарыят такімі лічбамі не валодае.
Паводле "Радыё Рацыя"