ФРГ заплаціць за вяртанне мігрантаў
Нямеччына ўзгадніла з краінамі Магрыбу пагадненне аб вяртанні бежанцаў.
Урад ФРГ узгадніў з Альжырам, Марока і Тунісам пагадненне аб вяртанні ў гэтыя краіны бежанцаў, паведамляе «Bild» у чацьвер, 4 лютага.
Паводле інфармацыі нямецкай газеты, у абмен на прыём рэпатрыянтаў Нямеччына бярэ на сябе выдаткі на правядзенне розных праграм, якія датычаць бежанцаў, што будуць вернутыя назад у свае краіны. У
прыватнасці, міністр па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ФРГ Герд Мюлер (Gerd Müller) вядзе перамовы з паўночнаафрыканскімі краінамі аб прадстаўленні мільёнаў на праекты ў
сферы працаўладкавання і прафесійнага навучання.
Учора нямецкі ўрад прыняў новыя строгія правілы па размяшчэнні бежанцаў у Германіі, згодна з якімі, у прыватнасці, Марока, Туніс і Альжыр прызнаныя бяспечнымі краінамі. Гэта азначае, што за
рэдкімі выключэннямі мігранты з тых краін не атрымаюць права на прытулак у ФРГ, а і іх заяўкі будуць разглядацца ў паскораным парадку на працягу трох тыдняў.
Паводле беларускай службы "Польскага радыё"