Усё ясна, што ўсё хмарна
Беларусь зноў апынулася ў “падвешаным стане. Нечым гэта нагадвае пачатак ХХ стагоддзя, калі бальшавікі абвясцілі знакаміты лозунг “Ні міра, ні вайны!
і заклікалі салдатаў пакінуць лінію фронту. У выніку быў заключаны Брэсцкі мір і ўзнікла неабходнасць займець сваё войска. Зараз войска ствараць не трэба — барацьба ідзе на эканамічнай
прасторы.
Напрыканцы мінулага тыдня нашымі нібыта хаўруснікамі па Мытным саюзе была агучана даволі рэзкая заява. Яны стаміліся чакаць Беларусь да сябе ў абдымкі.
Беларусь зноў апынулася ў “падвешаным стане. Нечым гэта нагадвае пачатак ХХ стагоддзя, калі бальшавікі абвясцілі знакаміты лозунг “Ні міра, ні вайны!
і заклікалі салдатаў пакінуць лінію фронту. У выніку быў заключаны Брэсцкі мір і ўзнікла неабходнасць займець сваё войска. Зараз войска ствараць не трэба — барацьба ідзе на эканамічнай
прасторы.
Напрыканцы мінулага тыдня нашымі нібыта хаўруснікамі па Мытным саюзе была агучана даволі рэзкая заява. Яны стаміліся чакаць Беларусь да сябе ў абдымкі.
Расія і Казахстан на двухбаковай аснове 1 ліпеня ўвядуць у дзеянне Мытны кодэкс Мытнага саюза, пры гэтым дакумент адкрыты для падпісання Беларуссю. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр РФ
Уладзімір Пуцін, які 28 мая ў Санкт-Пецярбургу сустрэўся са сваім казахстанскім калегам Карымам Масімавым. “Мы дамовіліся ўвесці ў дзеянне на двухбаковай аснове з 1 ліпеня Мытны кодэкс
Мытнага саюза. Мы адкрытыя для далучэння Беларусі да ўсіх пагадненняў і рашэнняў, прынятых у межах другога этапу фармавання Мытнага саюза, — цытуе Пуціна РИА Новости.
Прэм’ер РФ таксама паведаміў, што Расія і Казахстан дамовіліся ўвесці ў дзеянне 1 ліпеня іншыя міжнародныя дамовы, што прымаюцца ў мэтах развіцця палажэнняў Мытнага кодэкса: “Намі
сёння падпісаны адпаведны міжнародны дагавор, які дае магчымасць рухацца да больш глыбокай інтэграцыі, калі спатрэбіцца, на двухбаковай аснове. У падпісаным намі дакуменце вызначаны парадак
прымянення на двухбаковай аснове ўсёй дагаворна-прававой базы другога этапу Мытнага саюза.
Гаворачы пра Беларусь, Пуцін заявіў: “Мы прымаем да ўвагі рознагалоссі з Беларуссю, што засталіся ў частцы парадку выплаты вывазных мытных пошлін, у тым ліку на сырую нафту, нафтапрадукты, і
негатоўнасць беларускіх калег увесці раней узгодненыя мытныя пошліны і пайсці на ўвядзенне ў дзеянне другога этапу Мытнага саюза з 1 ліпеня.
Пуцін таксама заявіў, што Расія і Казахстан будуць уваходзіць у СГА ўдваіх, калі Мінск не далучыцца да дагавораў Мытнага саюза. “Як толькі Беларусь у сябе ўнутрыправавыя працэдуры закончыць
узгадняць, спадзяюся, у гэты ж момант дакументы падпіша, і мы будзем рухацца ў трохбаковым фармаце. Калі не адбудзецца далучэнне, будзем рухацца ўдваіх, — заявіў кіраўнік
расійскага ўрада.
То бок, па меркаванні Расіі і Казахстана, Мытны саюз тармозіць выключна Беларусь. Але Беларусь не збіраецца здаваць свае пазіцыі.
Як паведаміў у Парыжы першы віцэ прэм’ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка, афіцыйны Мінск увязвае стварэнне Мытнага кодэкса ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі з
адменай уведзенага ад 1 студзеня 2010 года расійскага экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты.
“Падпісанне Мытнага кодэкса павінна быць увязана з адменай мыта на нафту і нафтапрадукты. Адмена гэтага мыта для Беларусі — гэта наша жалезабетоннае патрабаванне,
— сказаў Сямашка. “Калі б расійскі бок пагадзіўся адмяніць мыта хаця б ад 1 студзеня 2011 года, беларускі бок удзельнічаў бы ў перамовах 28 мая і падпісаў бы Мытны кодэкс. Але
расіяне не пагадзіліся, — адзначыў ён.
Беларускі ж кіраўнік заняў у гэтым пытанні ўвогуле ірацыянальную пазіцыю. Ён звязвае Мытны кодэкс не з выключна эканамічнымі, а з маральнымі пытаннямі. На сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада
Расійскай Федэрацыі Ігарам Шувалавым Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Мы хацелі б, каб усё было прыстойна і каб любыя нашы адносіны былі заснаваныя на раўнапраўі і павазе... Калі мы гэта будзем
бачыць, пойдзем на любыя кампрамісы, любыя ўступкі, якія, можа, на нейкі прамежак часу будуць і цяжкія, і адчувальныя для нас.
“Нават калі нам дзесьці будзе выгадна, але мы ўбачым ушчамленне нашых інтарэсаў і непавагу як да дзяржавы, так і да нашага народа, то мы на гэта, зразумела, не пойдзем, —
сказаў Лукашэнка.
Такім чынам, галоўнае для нас — не грошы, не выгоды, датычныя Мытнага саюза, а такія абстрактныя рэчы, як “павага да народа і дзяржавы. Адзінае пытанне — хто
будзе вымяраць ступень павагі да народа? Ці будзе ў нас рэферэндум з пытаннем: “Як вы лічыце, ці паважае Расія беларускі народ? Хутчэй за ўсё, такога рэферэндуму не будзе, а
Аляксандр Лукашэнка будзе карыстацца вядомым прынцыпам: “Дзяржава — гэта я.
А тым часам у Беларусі расце пратэст аўтамабілістаў. Па-першае, пакуль не вызначана, ці будуць уводзіцца мытныя пошліны на аўто, якія планаваліся з 1 ліпеня. Аўтагандляры дагэтуль знаходзяцца
ў “падвешаным стане. Самі кіроўцы абураныя коштамі на паліва.
З пачатку года бензін стаў даражэйшы на 15 працэнтаў, па меркаванні ўдзельнікаў акцыі, без бачных на тое прычын. “6 мільёнаў тон бязмытнай нафты для ўнутранага ўжытку, якія краіна атрымлівае
ад Расіі, павінны прадавацца аўтамабілістам па нізкіх цэнах. Тлумачыць падвышэнне коштаў на бензін расійскімі пошлінамі нельга, бо ёсць квота для ўнутранага ўжытку, — лічаць
арганізатары кампаніі.
Дарэчы, некаторыя СТА сталі прапаноўваць зніжкі ўдзельнікам акцыі на 5–10 працэнтаў.
А наперадзе — прэзідэнцкія выбары. І праз гэтыя выбары “стопбензіншчыкі абавязкова ўзгадаюць Аляксандру Лукашэнку павышэнне коштаў на паліва.
Тым часам прэзідэнцкая кампанія набірае абароты. 1 чэрвеня на пасяджэнні Рады “Беларускага незалежніцкая блоку была зацверджана працэдура абрання адзінага кандыдата.
Прайшла прапанова ад БНФ. Паводле гэтай прапановы, ацэнку кандыдата будуць рабіць калегіі выбарцаў, якія мяркуецца стварыць ва ўсіх абласцях краіны і Мінску. Калегіі будуць створаныя з ліку
рэгіянальных актывістаў арганізацый, якія вылучаюць свайго кандыдата. Канчатковыя ж вынікі падвядзе падліковая камісія, у якую ўвойдуць па адным прадстаўніку ад усіх суб’ектаў БНБ.
Але, здаецца, што пераможа той, хто паабяцае захаваць сённяшнія мытныя пошліны на аўто і знізіць кошт бензіну.