“Вілка” пакаранняў — глеба для карупцыі
За актыўнасць і прынцыповасць Аляксандр Канапліцкі — былы старэйшы следчы па асабліва важных справах следчага камітэта МУС аддзела дарожна-транспартных здарэнняў па гораду Мiнску — займеў шырокую вядомасць у вузкіх колах. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі атрымалі нелегальную каманду не запрашаць да ўдзелу ні ў якіх грамадскіх дыскусіях. “Але ўжо сфарміравалася кола аднадумцаў, ёсць сайт www.stop-gai.by, на якім змешчана мноства матэрыялаў на дарожна-транспартную тэматыку.
За актыўнасць і прынцыповасць Аляксандр Канапліцкі — былы старэйшы следчы па асабліва важных справах следчага камітэта МУС аддзела дарожна-транспартных здарэнняў па гораду Мiнску
— займеў шырокую вядомасць у вузкіх колах. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі атрымалі нелегальную каманду не запрашаць да ўдзелу ні ў якіх грамадскіх дыскусіях. “Але ўжо
сфарміравалася кола аднадумцаў, ёсць сайт www.stop-gai.by, на якім змешчана мноства матэрыялаў на дарожна-транспартную тэматыку. Цяпер Аляксандр выконвае экспертызы па дарожна-транспартных здарэннях,
дапамагае разбірацца з ДТЗ, а таксама актыўна ўдзельнічае ў грамадзянскіх кампаніях, звязаных з дарожна-транспартнай тэматыкай.
Са студзеня гэтага года беларускія кіроўцы ездзяць па новых правілах: уступіла ў сілу новая рэдакцыя правілаў дарожнага руху. Якраз пра асаблівасці гэтага дакумента з Аляксандрам Канапліцкім
размаўляе журналіст “НЧ Вольга Хвоін.
— Правілы дарожнага руху я перачытваю кожны месяц. Такая спецыфіка маёй працы. Правілы гэтыя мяняюцца штогод, і з кожным разам становяцца ўсё горшымі. Напрыклад, супярэчнасці пачынаюцца на
этапе азнаямлення з тэрміналогіяй. Што ўваходзіць у паняцце “дарога? Чытаем: “Адна ці некалькі праезджых частак, трамвайныя шляхі, тратуары, пешаходныя,
веласіпедныя дарожкі. Значыць, прылеглыя тэрыторыі — двары — не ўваходзяць у дарогу. Чытаем далей: “Прылеглыя тэрыторыі — тэрыторыі, што непасрэдна
прылягаюць да праезжджай часткі дарогі. А ў першым пункце правілаў гаворыцца, што правілы дарожнага руху вызначаюць парадак руху на дарогах Рэспублікі Беларусь. Атрымліваецца, што ў дварах
ПДР не дзейнічаюць. Такіх неадпаведнасцяў мноства. Вось яшчэ прыклад. Канец пад’ёма, машына ідзе на абгон, сутыкаецца на сустрэчнай — хто вінаваты? Цяпер абгон напрыканцы
пад’ёма дазволены.
Дарожна-транспартнае здарэнне — здарэнне, што адбылося з удзелам хаця б аднаго механічнага транспартнага сродку, які знаходзіўся ў руху. Веласіпедыст ехаў па дарозе і разбіўся — ён
удзельнік руху, ехаў па дарозе, а дарожнага здарэння няма. Аўтамабіль — механічны транспартны сродак, які мае не меней за чатыры колы, размешчаныя не менш чым на дзвюх восях, за выключэннем
колавых трактароў і самаходных машын. Механічны — гэта значыць з любым рухавіком. У гэтай частцы пытанняў няма. Пра чатыры колы — таксама нармалёва. Але вось наконт восяў —
у сучасных аўтамабілях восяў няма. Восі засталіся ў асноўным толькі на прычэпах. У аўтамабіляў, як правіла незалежная падвеска ўсіх колаў. З гэтага вынікае, што любы транспартны сродак з незалежнай
падвескай не з’яўляецца аўтамабілем і на яго кіраванне правы не патрэбныя.
— Ці многа канфліктных сітуацый з удзелам веласіпедыстаў?
— Ад іх проста адмахваюцца. Па цэнтральнаму праспекту рух веласіпедыстаў забаронены. Але калі веласіпедыста спыняць, дакументаў чалавек не прад’явіць, бо вазіць іх з сабою не
абавязаны. Да ўсяго некуды трэба забіраць веласіпед. Занадта многа клопату. Больш проста даішніку зрабіць выгляд, што веласіпедыста ён не бачыць, а спыніць некалькі машын і аштрафаваць —
дакументы, грошы ў кіроўцаў з сабой.
— У Вас столькі нараканняў на змест ПДР, але ж іх пішуць людзі, якія мусяць ведаць прадмет.
— У рэспубліканскай аўтаінспекцыі працуюць усяго каля 30 чалавек, і толькі некалькі з іх займаюцца распрацоўкай правілаў. Але большая часка гэтых людзей не стала на дарозе ў якасці
інспектараў паставой службы. І яны не ведаюць, як створаныя імі правілы будуць дзейнічаць на дарозе. Ніхто не спрабуе зладзіць абмеркаванне правілаў, напрыклад, з выкладчыкамі аўташкол, якія працуюць
з будучымі вадзіцелямі, і добра ведаюць усе хібы правілаў дарожнага руху. Найперш на дарозе мусіць быць бяспека. Атрымліваецца, што ДАІ лабіруе такім чынам нейкія свае інтарэсы? Людзі судзяцца па
два-тры гады з супрацоўнікамі аўтаінспекцыі. Спрэчных сітуацый вельмі многа, людзі шукаюць экспертаў, калі вырашаюць падобныя праблемы, а незалежных экспертаў вельмі мала. І ў мяне часам фізічна не
хапае часу, каб усіх ахвочых пракансультаваць, усім дапамагчы.
Што тычыцца ДТЗ, то схемы здарэнняў, якія афармляюць інспектары на месцы аварый, выклікаюць мноства пытанняў, невінаваты выглядае вінаватым, і суды бяруць да ўвагі такую інфармацыю. Я быў на прыёме ў
начальніка ГУУС Леаніда Фармагея, у намесніка міністра, прапаноўваў бясплатна правесці заняткі з асабістым складам. “Не, — кажуць, — у нас усё добра. Даішнікі
карыстаюцца тым, што могуць рэгуляваць парадак цэнаў і прапануюць прызнаць віну, заплаціць мінімальны штраф. І чалавек, натуральна, узважвае: суд, позва, экспертыза — усё каштуе грошай, а ці
выйграе — не вядома.
“Адмазаць вінаватага ў прынцыпе не складана. Уявім, я начальнік ДАІ. Прызначаю некага вінаватым, прапаную адкупіцца мінімальным штрафам. Калі чалавек пагодзіцца, то сапраўдны
вінаваты можа спаць спакойна, калі ж пойдзе судзіцца, то можна зацягнуць разгляд справы, а потым напісаць заключэнне, што тэрміны прыцягнення да адказнасці скончыліся. У народа ўжо прымаўка
з’явілася: мяне “прызначылі вінаватым.
Напрыклад, радарам “Візір можна зрабіць любую хуткасць для статычнай машыны. То бок машына стаіць, а радар паказвае. што яна едзе і нават з перавышэннем хуткасці. І такіх радараў
на ўсю Беларусь закуплены сотні, а можа і тысячы. Аўтар кнігі “Страты ў дарожным руху спадар Врубель піша: штогод на дарогах Беларусь губляе каля чатырох мільярдаў умоўных адзінак,
сацыяльныя страты складаюць каля 50 працэнтаў. Я не эканаміст, і прыводжу вам афіцыйныя лічбы, апублікаваныя ў 2003 годзе, а цяпер машын яшчэ больш. Як бачыце, страты складаюць блізу адной дзесятай
бюджэту краіны. Просты прыклад: здараюцца на вуліцы ДТЗ, даішнікі вешаюць дарожны знак. Кіроўцы ў гэтым месцы скідваюць хуткасць, газуюць — палічыце, колькі маем у такіх месцах разбітых
падвесак, стратаў паліва... У развітых краінах кошт жылля, што знаходзіцца побач са штучнымі перашкодамі на праезджай частцы, звычайна больш нізкі. А ў нас панакладалі “ляжачых
паліцэйскіх, ніхто не думае пра экалогію…
Аднойчы пабачыў, як малююць разметку не адпаведна стандарту. Спыніўся, сказаў, што няправільна яны робяць. Адказалі: “Мужык, ты некуды ехаў? Ну і едзь далей, а ў нас белая фарба скончылася,
таму жоўтай малюем.
— Вы працавалі ў сістэме дзяржаўтаінспекцыі, таму “кухня вядомая. Што стварае глебу для карупцыі ў гэтай сферы ў Беларусі?
— Ну, глядзіце. Кіроўца парушыў правілы дарожнага руху. Што яму прасцей: заплаціць афіцыйна ці без квітанцыі палову, бо каму трэба, каб штраф вісеў у картатэцы? Вось і адказ на пытанне
— ёсць “вілка пакаранняў “ад і да. Калі б было цвёрдае пакаранне за кожнае парушэнне, гэта істотна скараціла б магчымасці для карупцыі. Знак
“хуткасць — у кодэксе за парушэнне знака штраф адзін, за перавышэнне хуткасці — штраф іншы. Пакуль ёсць такія пытанні, будуць і розначытанні.
Скаргі ў пракуратуру, судовыя працэсы ў навядзенні парадку дапамагаюць мала. Далёка не ўсе пракуроры і суддзі ведаюць спецыфіку і тонкасці такіх спраў. Я быў на стажыроўцы ў Германіі, і там
справы па дарожна-транспартных здарэннях вядзе адмысловая катэгорыя суддзяў. А калі чалавек нават правоў кіроўцы не мае, то як ён можа разбірацца ў спрэчных дарожных сітуацыях?
Беларускія кіроўцы баяцца карыстацца магчымасцямі спрошчанага афармлення ДТЗ з прычыны няўпэўненасці ў ацэнцы першапачатковай шкоды, — заявіла начальнік упраўлення метадалогіі арганізацыі і
актуарных разлікаў Беларускага бюро па транспартным страхаванні Раіса Аляксандровіч. Па яе словах, праблемай таксама з’яўляецца выяўленне асобы, вінаватай у здзяйсненні ДТЗ, што ўдзельнікі
здарэння павінны зрабіць самастойна.
З другой паловы 2010 года ў Беларусі кіроўцам прадстаўленая магчымасць аформіць ДТЗ без выкліку ДАІ пры наяўнасці некалькіх умоў: сярод іх — шкода не больш за 200 еўра, ДТЗ з удзелам не
больш двух транспартных сродкаў, адсутнасць шкоды жыццю і здароўю людзей, наяўнасць у кіроўцаў правоў адпаведнай катэгорыі і дамоў абавязковага страхавання, адсутнасць прэтэнзій бакоў адзін да
аднаго.
Па інфармацыі Раісы Аляксандровіч, за паўгода ў страхавыя арганізацыі пасля спрошчанага афармлення ДТЗ звярнулася ўсяго 413 чалавек, што складае 0,1% ад усіх заяўленых у гэты перыяд страхавых
выпадкаў. Большасць кіроўцаў спадзяюцца, што выклік ДАІ ўзаконіць факт ДТЗ і дазволіць у канчатковым выніку атрымаць рэальнае пакрыццё, мяркуе спецыяліст.
Раіса Аляксандровіч таксама паведаміла, што абмяркоўваецца пытанне аб стварэнні інстытута страхавых камісараў, які дзейнічае ў Еўропе. Гэта робіцца з тым, каб з наступствамі ДТЗ, у якіх не пацярпелі
людзі, разбіраліся страхавыя кампаніі, а не ДАІ.