Ва ўрочышчы Курапаты адбылося традыцыйнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму
29 студзеня ва ўрочышчы Курапаты, якое знаходзіцца на паўночна-ўсходнім ускрайку Мінска, адбылося традыцыйнае штомесячнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму. Нягледзячы на моцны мароз, ва ўшанаванні ўдзельнічалі 12 чалавек — актывісты аргкамітэтаў па стварэнню руху салідарнасці “Разам і партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя, малебнаў за вызваленне палітычных зняволеных, а таксама міжнароднага гісторыка-асветнага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мемарыял.
29 студзеня ва ўрочышчы Курапаты, якое знаходзіцца на паўночна-ўсходнім ускрайку Мінска, адбылося традыцыйнае штомесячнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму. Нягледзячы на моцны мароз, ва ўшанаванні ўдзельнічалі 12 чалавек — актывісты аргкамітэтаў па стварэнню руху салідарнасці “Разам і партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя, малебнаў за вызваленне палітычных зняволеных, а таксама міжнароднага гісторыка-асветнага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мемарыял. Пад бел-чырвона-белым сцягам яны ўсклалі кветкі і запалілі знічкі каля каменя з надпісам “Ахвярам сталінізму і каля “Крыжа пакуты, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць бязвінна палеглых людзей, праспявалі песні беларускага нацыянальнага адраджэння і правялі малебен.
Грамадскі актывіст Ганна Шапуцька адзначыла, што споўнілася роўна пяць гадоў з таго дня, калі пачалася штомесячная акцыя грамадскасці па ўшанаванню ахвяраў сталінізму ў Курапатах. Паводле яе слоў, ушанаванне будзе працягвацца да таго часу, пакуль улады не выканаюць сваё абяцанне па мемарыялізацыі бязвінна палеглых людзей. “За апошні год улада паказала свой твар, які амаль нічым не адрозніваецца ад твару сталінізму, бо гвалт, здзекі, катаванні, палітвязні працягваюць існаваць у краіне. І мы павінны ўсё зрабіць для таго, каб такога больш ніколі не было на Беларусі, — сказала Шапуцька. Паводле яе слоў, сёння прадстаўнікі міліцыі зрабілі спробу перашкодзіць ветэрану адраджэнскага руху і ўдзельніцы ўшанаванняў у Курапатах Ніне Багінскай збіраць подпісы пад зваротам у Міжнародную федэрацыю хакея з шайбай аб пераносе з Беларусі чэмпіянату свету 2014 года па гэтаму віду спорту. “Раздзірае сэрца навіна пра тое, што Партыя БНФ плануе ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Гэтае рашэнне перакрэслівае нашу надзею на салідарныя дзеянні дэмакратычных сілаў, — падкрэсліла Шапуцька. Яна выказала надзею, што Партыя БНФ зменіць сваю пазіцыю, каб прадухіліць раскол апазіцыі.
Выступае Валерыя
Чарнаморцава. Каля яе са сцягам — Ніна Багінская
Сябра аргкамітэта па стварэнню партыі “БХД Валерыя Чарнаморцава назвала Курапаты “сапраўднай беларускай Галгофай і выказала надзею на плённую працу грамадскага аргамітэта па правядзенні Года памяці ахвяраў таталітарызму ў Беларусі, прымеркаванага да 75-годдзя “вялікага тэрору 1937 года, а таксама на далучэнне да гэтай працы айчыннай моладзі. “Бо без пакаяння за грахі камунізму, страх, здраду і бязвер’е, карані якіх да гэтага часу не выкарчаваны ў грамадстве, на Беларусі будуць існаваць палітвязні, — сказала Чарнаморцава.
Намеснік старшыні аргкамітэту па стварэнню Руху салідарнасці “Разам, актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў паведаміў, што ініцыятыва “За волю, у якую ўвайшлі праваабаронцы і палітыкі, мяркуе правесці пасяджэнне грамадскага трыбунала па асуджэнню катаванняў палітвязняў і іншых людзей , што мелі месца за апошні год. Гаворка ідзе пра вялікія праблемы, якія існуюць у турмах і праваахоўнай сістэме краіны, сказаў Макаеў.
За ўшанаваннем наглядалі шэсць супрацоўнікаў міліцыі ў форме.
Чарговае ўшанаванне ахвяраў сталінізму ў Курапатах адбудзецца 29 лютага а 17.00.