Вольгу Карач білі па твары

Затрыманую ў Мінску 19 снежня Вольгу Карач пратрымалі ноч у Фрунзенскім РУУС. Яе змясцілі ў клетку, гэтак званы “абезьяннік. Адзін з міліцыянтаў тры разы ўдарыў яе па твары. Другі, па прозвішчы Лінкус, пагражаў ёй згвалтаваннем. А праваабаронцу Паўла Левінава ставілі на расцяжку.

Пра гэта яны паведамілі, калі наступным днём іх прывезлі ў суд Фрунзенскага раёна. Там 20 красавіка судзілі чатырох актывістаў, затрыманых напярэдадні на кватэры ў праваабаронцы Валерыя Шчукіна.



14da92f2bdaec7f2218042a5b6124570.jpg

Затрыманую ў Мінску 19 снежня Вольгу Карач пратрымалі ноч у Фрунзенскім РУУС. Яе змясцілі ў клетку, гэтак званы “абезьяннік. Адзін з міліцыянтаў тры разы ўдарыў яе па твары. Другі, па прозвішчы Лінкус, пагражаў ёй згвалтаваннем. А праваабаронцу Паўла Левінава ставілі на расцяжку.
Пра гэта яны паведамілі, калі наступным днём іх прывезлі ў суд Фрунзенскага раёна. Там 20 красавіка судзілі чатырох актывістаў, затрыманых напярэдадні на кватэры ў праваабаронцы Валерыя Шчукіна.
Міліцыянты абвінавацілі іх у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Вольгу Карач аштрафавалі на 700 тысяч рублёў. Яе мужу, журналісту Алегу Баршчэўскаму, вынеслі рашэнне аб арышце на 10 сутак. Яшчэ адзін віцебчанін, праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэта Павел Левінаў, таксама атрымаў 10 сутак. А Павел Станеўскі з Гродна — 8 сутак.
Міліцыянт Аляксей Кавалеўскі заявіў у судзе, што Вольга Карач паводзіла сябе буйна і агрэсіўна, лаялася і правакавала бойку з міліцыяй. І яе затрымлівалі 8 міліцыянтаў. Суддзя Таццяна Шумская адмовіла Вользе ў хадайніцтвах аб допыце яе сведак і азнаямленні з матэрыяламі справы. Яшчэ актывістка паведаміла, што з яе сумкі пасля дагляду прапалі 450 тысяч беларускіх рублёў. Рапарт на яе склаў міліцыянт Галавін. Вольга Карач будзе абскарджваць судовае рашэнне.
А Алег Баршчэўскі выкрыў міліцыянтаў у фальсіфікацыі. У пратаколе стаіць не яго подпіс, бо ён гэтую паперу не падпісваў. Арышт журналіст атрымаў за “нецэнзурную лаянку.
На судзе Паўла Станеўскага сведкі з боку міліцыі настолькі заблыталіся, што сведчылі пра тое, што пратакол быў складзены раней, чым адбыўся факт правапарушэння (брыдкаслоўе). Актывіста кампаніі “Наш дом міліцыянты вінавацілі і ў бойцы.
Суддзя Вольга Комар накіравала справу Паўла Станеўскага на дадатковае расследаванне ў міліцыю. Бо і паказанні міліцыянтаў, і міліцэйскія пратаколы супярэчаць адзін аднаму. Актывіст быў адпушчаны на волю.
Аднак пасля выхаду з суда ён быў зноў падманам затрыманы. Міліцыянты прапанавалі пад’ехаць у РУУС, каб аддаць дакументы. Да 23 гадзінаў ні сябры, ні родныя не ведалі, дзе ён знаходзіцца. Раніцай Паўла Станеўскага даставілі ў суд. І суддзя Вольга Комар вынесла рашэнне аб арышце.
Справу праваабаронцы Паўла Левінава таксама разглядала суддзя Вольга Комар. Павел спытаў суддзю: «Ці не тая вы Комар, якая ўнесеная ў спіс неўязных на тэрыторыю Еўрасаюза?» Левінаў распавёў, што ў міліцыі яго павалілі тварам на стол, заламілі рукі, надзелі кайданкі і здзекаваліся. Ставілі на расцяжку і распраналі да трусоў. “У камеры я замярзаў і галадаў. Гэта не катаванні, гэта тэрор адносна грамадзянаў сваёй краіны, — заявіў ён. Пасля вынясення пастановы суда аб арышце Павел Левінаў абвясціў галадоўку.
Усяго ў міліцыю 19 красавіка разам з Валерыем Шчукіным даставілі 18 чалавек. З іх 14 адпусцілі без складання пратаколаў, у некаторых узялі адбіткі пальцаў. Праваабаронца паведаміў, што яны адзначалі дзень народзінаў на кватэры яго дачкі. Міліцыянты прыйшлі для праверкі дакументаў, перапісалі дадзеныя і сышлі. Але потым з’явіліся зноў і абвясцілі, што правядуць вобшук. Паводле іх словаў, гэта звязана з расследаваннем крымінальнай справы па тэракту ў мінскім метро.
Чацвёрка актывістаў была затрымана першапачаткова “па падазрэнні ў датычнасці да тэракту 11 красавіка. Але потым ім выставілі абвінавачанне “ўсяго толькі ў мацюканні.