«З Радзімы — не з'ехаць». Віктар Марціновіч вярнуўся ў Беларусь
Вядомы беларускій пісьменнік вярнуўся на радзіму з-за мяжы — і напісаў аб гэтым на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
— Была адна краіна ў 2021 годзе, з'ехаўшы з якой на два дні, ты павінен быў потым тыдзень тлумачыць, што вярнуўся і як вярнуўся, — пішаВіктар Марціновіч. — Так, вярнуўся, так, усё нармальна, так, з'ехаў з Вільні, так, вярнуўся, так, не застаўся, так, так, вярнуўся таму, што на дадзеным этапе такім бачу свой шлях.
Жыць тут.
Тут.
Унутры.
Была адна краіна ў 2021 годзе, ад'езд з якой ператварыўся ў
культ, а вяртанне зрабілася больш скандальным учынкам, чым невяртанства.
Нямецкія выдаўцы даслалі, як аформлены стэнд на Франкфурцкім
кніжным кірмашы (на фота — НЧ), дзе мяне чакаюць цяпер, і мне б хацелася пажартаваць, што я
выглядаю, як паэт-бітнік з 1960-х, але я не магу проста апублікаваць гэтае фота
і жарт, не тлумачачы, што, не, я не з'ехаў, я — тут.
Сёння на досвітку я бачыў чараду жураўлёў — то-бок, я
думаю, што гэта былі жураўлі, яны ляцелі ў цяпло, у бяспеку, у спакой і курлыкалі, то-бок, напэўна, усё-ткі жураўлі. Я глядзеў на гэты няроўны, няўмелы трохкутнік
і ўспамінаў савецкую песню на вершы Ісакоўскага, памятаеце?
Летят перелетные птицы
В осенней дали голубой,
Летят они в дальние страны,
А я остаюся с тобой.
Так, застаюся.
Немагчыма пазбавіцца ад Радзімы. Калі ўсе жывыя сваякі
эвакуяваныя — застаюцца сябры.
Сяброўкі.
Дарагія сэрцу знаёмцы.
Калі яны ўсё ўжо там, у камфортных краінах — застаюцца магілы.
Тых, каго ўжо не звязеш. Хто навекі тут. І хто мае патрэбу ў тваёй памяці.
У нейкім сэнсе Радзіма — гэта яшчэ і магілы.
Дзяды. Мёртвыя.
З Радзімы — не з'ехаць.
Нават калі эмігруеш, застаешся з мамай, якой больш няма.
Таму, што мы — не журавы.
Наша месца — не неба.
А — зямля.
Трымацца.