З-за самагубства салдата судзяць старэйшага лейтэнанта
8 чэрвеня 2020 года ў вайсковай частцы №30151 (Дзяржынскі раён) загінуў вайсковец — 20-гадовы радавы Сяргей Валошын. Тэрміновік першага перыяду заступіў у нарад памочнікам дзяжурнага, пракраўся ў пакой захоўвання зброі, зарадзіў у пісталет Макарава адзін патрон і стрэліў. На лаве падсудных старшы лейтэнант 23-гадовы Раман Бунятаў. У той дзень ён быў дзяжурным па дывізіёне, ключы ад сейфа са зброяй з сабой не ўзяў і адлучыўся з казармы ліквідаваць непаладкі з антэнай (загад начальства).
Раман Бунятаў цалкам прызнаў сваю віну і адмовіўся ад паслуг
адваката, адзначае «Анлайнер». З 2014 года і па гэты дзень служыць у войску па кантракце.
Абвінавачаны затрыманы не быў, цяпер працягвае працаваць у войсках. Яго
характарызуюць як дысцыплінаванага, неканфліктнага, бескарыслівага і прыязнага
афіцэра.
З 7 на 8 чэрвеня ён заступіў дзяжурным па дывізіёне разам з
памочнікам і дзённымі. Памочнікам заступіў радавы Сяргей Валошын. У абавязках
дзяжурнага, акрамя ўздыму па трывозе асабістага складу, кантролю прыёму ежы і
іншых, быў пункт: не дапускаць вайскоўцаў у КХО (пакой захоўвання зброі),
адпаведна, і ключы ад пакоя былі толькі ў яго.
— Звязка ключоў была вялікая, нязручна было насіць іх з
сабой, каля 5-ай раніцы я схаваў яе ў сейф, а ключы ад сейфа ўзяў з сабой, — распавядае Раман.
А 14-ай гадзіне 8 чэрвеня дзяжурнага адправілі рамантаваць
антэну сувязі, а той перадаў ключы ад сейфа свайму памочніку, каб Валошын змог
выдаць вайскоўцам тубусы.
— Начальства патрабуе, хоць з паломкай можна было пачакаць і яе (антэну) маглі паправіць іншыя людзі. Але загад ёсць загад.
Пакуль рамонт ішоў поўным ходам, здарылася непапраўнае:
Валошын адкрыў сейф, знайшоў у ім ключ ад пакоя са зброяй, зачыніўся ў ёй, узяў
пісталет Макарава, зарадзіў у яго адзін баявы патрон і стрэліў. Не спынілі яго ані сігналізацыя, ані днявальны, які быў у 2-3 метрах ад пакоя.
— Ужо па гучнай сувязі абвясцілі, каб я тэрмінова прыйшоў у
казарму. Там мяне чакалі старшына разам з камандзірам, яны спрабавалі выбіць
дзверы, але дарэмна. Калі спыталі, дзе ключы, я зразумеў, што адбылося нешта
нядобрае. Старшына пайшоў за балгаркай і спілаваў перамычку. І тады я ўбачыў
цела, — распавядае Раман.
— Не адмаўляеце, што парушэнне вамі нясення службы пацягнула
смерць Валошына? Калі б вы былі на месцы нясення службы, такое адбылося б? — пытаецца суддзя.
— Не, я думаю такога дакладна б не здарылася, — адказвае
Раман.
З боку пацярпелых сёння нікога няма, таму пра радавога даведваемся
з тамоў крымінальнай справы. Выхоўваўся ў няпоўнай сям'і, з мінулых
інтарэсаў — школа і камп'ютар.
— Інтэлектуальныя здольнасці Сяргея Валошына былі вышэй за сярэднія. У сацыяльнай сферы — утоенасць, замкнёнасць, лёгкая ранімасць пры
найменшай крытыцы. Паводле дадзеных экспертызы, Валошын быў неканфліктным ветлівым
чалавекам, з калегамі ў яго былі хутчэй прыяцельскія адносіны, чым сяброўскія.
Аб сваіх перажываннях нікому не расказваў. Да сябе Валошын прад'яўляў павышаныя
патрабаванні, быў залішне самакрытычным. У яго на ўсё была свой пункт гледжання. Напярэдадні гібелі ён знаходзіўся ў стане павышанага сацыяльнага
напружання, — зачытвае матэрыялы справы дзяржабвінаваўца.
— Вы заўважылі за радавым Валошыным суіцыдальныя думкі? — пытаецца суддзя.
— На мой погляд, у яго было добрае самаадчуванне, ніякіх
панічных фраз ён не выказваў пры мне. Канфліктаў пры мне ў яго ні з кім не
было. Салдат быў цалкам нармальным, адэкватным. Яго чаму памочнікам паставілі — ён усё вывучыў, выконваў, імкнуўся да нечага, — адказвае падсудны.
Згодна з абвінавачаннем па артыкуле 454 КК, старэйшаму лейтэнанту пагражае да двух гадоў
пазбаўлення волі.