Жанна Літвіна: Не ўсе кандыдаты ўзгадалі пра свабоду слова
Кіраўніцтва ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў падсумавала вынікі асвятлення выбарчага працэсу пад час прэзідэнцкае кампаніі 2010 году. На спецыяльнай прэс-канферэнцыі, якая прайшла 17 снежня ў сядзібе БАЖ, прысутнічалі як тутэйшыя, гэтак і замежныя журналісты. (На здымку: Жанна Літвіна, Андрэй Бастунец, Алесь Анціпенка)
Кіраўніцтва ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў падсумавала вынікі асвятлення выбарчага працэсу пад час прэзідэнцкае кампаніі 2010 году. На спецыяльнай прэс-канферэнцыі, якая прайшла 17 снежня ў сядзібе БАЖ, прысутнічалі як тутэйшыя, гэтак і замежныя журналісты.
(На здымку: Жанна Літвіна, Андрэй Бастунец, Алесь Анціпенка)
Кіраўнік групы маніторынгу БАЖ Алесь Анціпенка адзначыў, што і ў апошнія дні сітуацыя з асвятленнем выбарчай гонкі не змянілася. Так, абсалютная бальшыня эфірнага часу дзяржаўных тэлебачання і радыё
– каля 90 працэнтаў - была аддадзена кандыдату ў прэзідэнты і адначасова дзеючаму кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку.
“Тэма выбараў так і не стала галоўнай. Апошнім часам большая частка эфіру (2 гадзіны) у праграме “Панарама БТ была прысвечана Усебеларускаму народнаму сходу, а тэме
выбараў прэзідэнта было прысвечана 1,5 гадзіны, - паведаміў Алесь Анціпенка. – Пры гэтым мела месца тэндэнцыйнасць падачы інфармацыі пра кандыдатаў, пазітыўна дзяржаўныя СМІ выказваліся
толькі пра цяперашняга прэзідэнта… Упершыню з 1994 года адбыліся так званыя дэбаты, але іх нельга назваць дэбатамі, паколькі на іх не было Аляксандра Лукашэнкі. Па словах
медыяэксперта, дзяржаўныя тэлеканалы вялі і працягваюць шэльмаванне і абразы на адрас апанентаў улады, але апазіцыйныя кандыдаты і палітычныя партыі не мелі і не маюць магчымасцей для абвяржэння
паклёпаў і хлусні на свой адрас.
Намеснік старшыні БАЖ юрыст Андрэй Бастунец разгледзеў некаторыя аспекты беларускай выбарчай кампаніі “у агульнаеўрапейскай сістэме каардынат. “У прыватнасці,
“Існуючыя абавязкі па правядзенню дэмакратычных выбараў у дзяржавах-удзельніцах АБСЕ (дакумент, прыняты ў Варшаве ў 2003 годзе) кажуць пра неабходнасць ухваляць актыўнае асвятленне
выбараў у СМІ. Вынікі нашага маніторынгу сведчаць, што інфармацыі недастаткова, а між тым, беларускія афіцыйныя асобы не раз падкрэслівалі, што лічаць такую сітуацыю нармальнай. Пра тое выказваліся,
у прыватнасці, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі і першая намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, - нагадаў Андрэй Бастунец.
Старшыня БАЖ Жанна Літвіна нагадала, што задачамі журналістаў было даць людзям незалежную, нецэнзураваную інфармацыю, стаць платформай, форумам для абмеркавання самых вострых праблемаў, з якімі
звязана будучыня краіны, а таксама спрыяць дыялогу, абмену меркаваннямі.
“У нас быў яшчэ адзін інтарэс, пра які мы таксама казалі, і які заключаўся ў тым, каб адной з прыярытэтных тэмаў у сістэме перадвыбарчых палітычных тэм палітыкаў была сфармуліравана
неабходнасць рэфарміравання медыясферы. Каб кандыдаты не былі занепакоены толькі тэмаю доступа да дзяржаўных СМІ, але каб падтрымалі нас у глабальным плане, з разуменнем паставіліся да свабоды слова
і да працы СМІ. Палітыкі і эксперты адзначаюць, што агітацыя вялася ў няроўных умовах, дзяржаўная манаполія на СМІ не дазволіла ў шырокім плане весці дыскусію, апаніраваць таму, што гучала ў адрас
апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Але самі кандыдаты, калі мы прааналізавалі іх праграмы і выступы, да гэтай відавочнай праблемы звярталіся не так часта, - адзначыла кіраўнік БАЖ.
Па словах Жанны Літвіной, Рыгор Кастусёў сфармуліраваў у сваёй праграме абяцанне ліквідваць дзяржаўную манаполію на тэлебачанне і радыё, а таксама абарону свабоды прэсы з боку самой дзяржавы. Яраслаў
Раманчук і Віталь Рымашэўскі ў сваіх выступах паабяцалі ліквідаваць цэнзуру, гарантаваць свабоду слова і суверэнітэт інтэрнета. Алесь Міхалевіч паабяцаў садзейнічаць узнікненню камерцыйных каналаў і
зліквідаваць усю ідэалагічную вертыкаль, якая выступае бар’ерам пры доступе да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў.
Як распавяла старшыня БАЖ, эксперты паспрабавалі высветліць, чаму ў праграмах кандыдатаў Уса, Цярешчанкі, Саннікава, Някляева, Статкевіча адсутнічае пытанне свабоды слова. Вельмі часта гучаў адказ,
што праграмы рыхтаваліся хутка, што эфіірнага часу на радыё і тэлебачанні мала, што газетныя плошчы таксама малыя, таму трэба было падаць самыя асноўныя
моманты.
“Адзін з нашых калег Паўлюк Быкоўскі адзнаыў, што, на жаль, у гэтую выбарчую кампанію журналісты не ўспрымаліся кандыдатамі як мэтавая група. Вось такую карціну мы атрымалі, але гэта не
азначае, што мы не павінны шукаць паразумення, не павінны супрацоўнічаць з палітычнай апазіцыяй… Праблема свабоды застаецца для нас ключавой, і мы будзем абараняць права нашых грамадзян на
свабоду атрымання інфармаціі і асэнсаванага выбару, - падкрэсліла Жанна Літвіна.