AD.NAK! назваў пераможцаў

У Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Раў 23 чэрвеня прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (На здымку: Цырымонія ўганаравання пераможцаў)



060afc8a563aaccd288f98b7c8723b61.JPG

У Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Раў 23 чэрвеня прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

(На здымку: Цырымонія ўганаравання пераможцаў)


Імёны пераможцаў арганізатары трымалі ў таямніцы да самага апошнягя моманту, лаўрэатаў не рассакрэцілі нават на прэс-канферэнцыі, якая адбылася перад пачаткам урачыстай цырымоніі ўганаравання.
“Да таго, як назваць даты Фэсту, мы, як арганізатары, разважалі, ці не прыспешваем мы час, але нашы сумненні развеяліся, як толькі стала вядома колькасць пададзеных заявак. Калі на першы фестываль было пададзена 105 работ ад 59 удзельнікаў, то гэтым разам іх колькасць амаль патроілася - 298 заявак ад больш чым 100 удзельнікаў. Лідарам тут стала намінацыя “Дызайн & Art Direction, куды было пададзена ажно 86 работ, - адзначалі заснавальнікі фестывалю.
Кожную намінацыю арганізатары прысвяцілі чалавеку, які вылучаўся сваёй “шалёнасцю, - Фрэйду, Скарыну, Вітаўту, Чэ Гевару ды іншым знаным людзям. Трэба адзначыць, што не ва ўсіх намінацыях былі абвешчаны пераможцы. Так, да прыкладу, журы вырашыла не прысуджаць узнагароду за найлепшую “Радыё ці аўдыёрэкламу, бо вартых узнагародаў у гэтай галіне проста не знайшлося. У шэрагу намінацый прысуджалі толькі асобныя месцы – трэцяе ці другое. А вось у такіх намінацыях, як “СМІ, “Сацыяльная рэклама і “Дызайн, сябрам журы было з каго выбіраць.
Сярод звыклых для рэкламных фестываляў намінацый сустракаліся і даволі арыгінальныя. Як, напрыклад, “Нерэалізаваныя ідэі. “Для нас гэта вельмі важны конкурс, бо менавіта дзякуючы ідэям рэклама і рухаецца наперад, - адзначыў вядоўца ўрачыстай імпрэзы ўганаравання пераможцаў, журналіст Ілля Маліноўскі.

Выступае Ў нескладовае

Музыканты Раман Арлоў, Алег Хаменка, Канстанцін Бурдзяеў, Аляксандр Памідораў

Канстанцін Бурдаеў, Генадзь Кеснер і Раман Арлоў ІВВ Менск


У перапынках паміж уручэннем узнагарод выступалі Вінсэнт са сваёй камандай, гурт “Далі, а ўжо пасля ўручэння прыза ў намінацыі “Каша сувораўская на подыюм выйшлі адвязаныя хлопцы з рок-“банды “Разбітае сэрца пацана, якія выступілі разам з дзявочым дуэтам “ЭВМ. Музыкі нават перабралі рэгламент свайго выступу, бо паказалі дадаткова да свайго сэту песню пра Венесуэлу.
Мэта прыкольнай намінацыі “Каша сувораўская была ў тым, каб “уганараваць рэкламныя працы, якія ігнаруюць факты беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры альбо дэманструюць непрафесійны падыход да справы. Арганізатары, праўда, ўганаравалі  не саміх аўтараў гэтых “шэдэўраў, але тых, хто такія працы знайшоў і даслаў на конкурс. У спадзяванні, што рэкламісты могуць смяяцца самі з сябе, прызы дасталіся працам “Мая Радзіма, “Вкус Бульбаша і “Шакаладная Хатынь.
Пад канец вядоўцы Ілля Маліноўскі і Руся падсумавалі вынікі “шалёна-памяркоўнай латарэі. Як аказалася, сярод удзельнікаў цырымоніі былі  148 “шалёных і 48 “памяркоўных. Менавіта “шалёныя у рэшце рэшт даціснулі памяркоўных.
У фінале імпрэзы на подыюм выйшаў малады, але ўжо знаны гурт “Ў (“Ў нескладовае). Гэтым разам вакалістамі выступалі Аляксандр Памідораў і Алег Хаменка – лідэр выбітнага гурту “Палац. Тут жа прысутнічаў і лідэр расійскага гурта “Браты Грым Косця Бурдзяеў, які ўдзельнічае ў сумесным праекце з “Ў. Па словах вядомага музыкі, творчасць яго новых беларускіх сяброў яму вельмі даспадобы. Косця паабяцаў, што будзе часцей прыязджаць у нашу краіну.
Адным словам, Фестываль атрымаўся і, на думку назіральнікаў, у яго добрая будучыня.

--------------------------------------------------------------

Фота аўтара