Акцыя "Скарбы Вялікага Княства Літоўскага"
У рамках новай акцыі рэдакцыя часопіса "ARCHE" прапануе набыць рэдкія, але надзвычай каштоўныя свежа выдадзеныя навуковыя працы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Варта адзначыць, што ў арыгінале яны былі напісаны на замежных мовах, і даступныя ў перакладзе толькі на беларускую мову. На іншыя вялікія мовы нашага рэгіёна — польскую, расійскую ці ўкраінскую — яны не перакладзены. З фінансавых прычын выданні выйшлі мінімальным накладам (150, 200 штук). Два з трох выданняў надрукаваны на белай паперы метадам лічбавага друку.
Вашай увазе прапануецца:
Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345 / Стэфан Крыстафер Роўэл; пераклад з англійскай мовы Алеся Мікуса. — Мінск:
Медысонт, 2015. — 423 с.
У даследаванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набыло вагу на міжнароднай арэне. Разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго
папярэдніка і брата Віценя (1295—1315) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342—1345). Найбольшая ўвага надаецца таму, як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя
слабасці суседзяў, маніпулявала канфесійнымі межамі каталіцтва ў Прыбалтыцы і праваслаўя на Русі, а таксама яго дыпламатыя ў адносінах з замежнымі ўладарамі, якія былі гатовыя як выступіць разам з
паганамі-літоўцамі (і жаніцца з паганскімі князёўнамі), так і падтрымліваць крыжовыя паходы супраць іх.
ЗМЕСТ КНІГІ Ў PDF ДАСТУПНЫ ТУТ
Лейці вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства / Артурас Дубоніс; пераклад з літоўскай мовы Рамана
Урбановіча. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 146 с.
Гэтая кніга — даследаванне нараджэння, развіцця і заняпаду ў Вялікім Княстве Літоўскім служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасці памежнай варты, абаранялі замкі, прадстаўлялі
велікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй; пазней яны даглядалі коней гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. Праз звыклую сучаснаму чытачу структуру палітычных і эканамічных
адносін, на якіх грунтавалася Вялікае Княства Літоўскае, у кнізе праступае структура асабістых сувязяў паміж яго людзьмі, ад гаспадара да служылага лейця.
ЗМЕСТ КНІГІ Ў PDF ДАСТУПНЫ ТУТ.
Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.) / Антанас Ціла; пераклад з літоўскай мовы Алеся Мікуса. — Смаленск:
Інбелкульт, 2015. — 384 с.
У гэтай працы аўтар імкнецца паказаць рэальнае функцыянаванне скарбу Вялікага Княства Літоўскага падчас вядзення гэтай дзяржавай ваенных дзеянняў у 1648—1667 гг.: фармаванне бюджэту, яго
асаблівасці, тыпы падаткаў, паступленні сродкаў, іх штогадовую дынаміку і суадносіны з сапраўднымі патрэбамі, удзел палітычнага грамадства і ўсіх жыхароў краіны ў вырашэнні задач па ахове і абароне
дзяржавы, а асабліва па вызваленні краіны ад непрыяцеля. Шмат увагі прысвячаецца рашэнням павятовых соймікаў ВКЛ па падатках, добраахвотнай падтрымцы скарбу з боку паветаў, а таксама пастановам
Гарадзенскай канвакацыі, дзейнасці прадстаўнікоў ВКЛ на соймах пры падрыхтоўцы канстытуцый ВКЛ, асабліва на сесіях, якія адбываліся ў Літве, іх сувязі са зборам сродкаў у скарб і фармаваннем
дзяржаўнага бюджэту. Робіцца спроба раскрыць асабістыя намаганні ўраднікаў ВКЛ і іншых грамадзян па абароне і вызваленні дзяржавы ад акупантаў.
ЗМЕСТ КНІГІ Ў PDF ДАСТУПНЫ ТУТ.
Да 19 студзеня камплект з трох выданняў можна замовіць за 249 тыс. (самавываз) або 299 тыс. (дастаўка поштай ці кур'ерам). У рамках акцыі можна таксама набыць любыя 2 з трох пазначаных
выданняў па цане 199 тыс. (самавываз) або 249 тыс. (дастаўка поштай ці кур'ерам).
Каб зрабіць замову, трэба даслаць электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або пазваніць на тэлефон (29) 5507969.
Замаўляючы выданні, у полі «Тэма» пазначайце «Скарбы ВКЛ». У лісце, акрамя пераліку патрэбных выданняў, трэба пазначыць свае дакладныя каардынаты: паштовы
адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, і тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Спосабы дастаўкі замовы – кур’ерская дастаўка (толькі
Менск і ваколіцы), паштовая перасылка або самавываз (станцыя метро Каменная горка). Каб пазбегнуць непаразуменняў, замаўляючы выданні ў рамках распродажу ў электронным лісце ці тэлефонным званку
разам з інфармацыяй пра колькасць замоўленых пазіцый пазначайце спосаб дастаўкі.
Увага: заканчваецца калядная акцыя «ARCHE», у рамках якой вы можаце
замовіць 40 папулярных выданняў з агромністымі зніжкамі і працягваецца распродаж рэдкіх выданняў