Баранавіцкая чыгунка на старых паштоўках
У старажытнасці гарады будавалі каля рэк, якія былі тады галоўным транспартным шляхам. Баранавічы таксама ўзніклі на рацэ, але сучаснай — жалезнай.
Нямецкае камандаванне ведала пра значнасць Баранавіч і да 1919 года зацята абараняла захоплены горад. Разгрузка немцамі калючага дроту на станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя». 1916 г.
Згодна з паданнем, рускія інжынеры, праектуючы чыгунку, прапанавалі яўрэям Новай Мышы заплаціць, каб рэйкі былі пракладзены каля іх мястэчка. Але жыхары паселішча адмовіліся, мяркуючы, што ад цягнікоў будзе шмат гулу. Таму станцыя для замены паравозаў і рамонтныя майстэрні з’явілася каля вёскі Баранавічы, на землях графа Развадоўскага.
З невялікай станцыі на чыгуначнай лініі Варшава–Масква ў 1871 годзе стаў імкліва разбудоўвацца наш горад.
Адыходзячы ў 1915 годзе, рускія войскі ўзарвалі вакзалы і іншыя чугуначныя будынкі, каб нічога не пакінуць немцам.
Вакзал «Баранавічы-Палескія» да 1-й сусветнай быў адным з самых прыгожых у Беларусі.
Самыя першыя будынкі ў Баранавічах былі пабудаваны ваеннымі чыгуначнай брыгады.
За некалькі год з вёскі і фальварка Баранавічы ператварыліся ў адзін з галоўных чыгуначных цэнтраў Расійскай імперыі.
Жаўнеры чыгуначнай брыгады падчас рамонтых работ на станцыі «Баранавічы-Палескія».