Больш за 40% беларусаў хочуць глядзець у кінатэатрах больш беларускіх фільмаў
Больш беларускага кіно ў пракаце хочуць бачыць людзі пераважна старэйшыя за 45 гадоў.
Пра гэта сведчыць даследаванне «Інтэрнэт-беларусы і кіно: 2018», праведзенае Baltic Internet Policy Initiative ў верасні 2018.
Аўтары даследавання звяртаюць увагу на вельмі вялікі адсотак тых каму «Усё роўна ці складана сказаць». Гэта значыць адказалі «Так» ненашмат больш: 40,9% vs 36,3%.
«Яшчэ больш цікавай становіцца сітуацыя, калі паглядзець на адказы па гэтым пытанні, з пункту гледжання гендэрнай прыкметы. Як раз больш за усё абцяжарваюцца з адказам не ведаю ці ўсё роўна — жанчыны (41,8%). Пры аналізе узроставых характарыстык, адказалі «Так, больш беларускага кіно ў пракаце» людзі пераважна старэйшыя за 45 гадоў. А вось сярод самай вялікай і актыўнай часткі беларускай інтэрнэт-аўдыторыі (25-34 гады) большасці 43%» усё роўна ці складана адказаць», — гаворыцца ў каментары да даследавання.
Як сведчыць Інфаграфіка Baltic Internet Policy Initiative, большасць беларускіх гледачоў (48,6%) аддае перавагу глядзець дубляваныя фільмы з поўнай заменай замежнай прамовы на іншую мову. На другім месцы па перавагах — фільмы на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі. Іх выбрала 22,8% рэспандэнтаў. Фільмы з закадровым перакладам падабаюцца 12,9% апытаных. А кіно на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі хацелі б глядзець 7,7% гледачоў.
Дапаўняе карціну па чаканні беларускіх фільмаў у кінатэатрах размеркаванне па ўзроўні адукацыі:
Аўтары даследавання мяркуюць, што такія чаканні ад беларускай культуры шмат у чым звязаныя з нязначным узроўнем фінансавання, ня актуальнымі тэмамі новых фільмаў і многімі іншымі прычынамі.
«З іншага боку, пракат у канцы лета фільм Дар’і Жук «Хрусталь», афіцыйна намінаванага ад Беларусі на прэмію Оскара, паказвае, што беларускае кіно можа збіраць поўныя кіназалы», — адзначаюць аўтары працы.
Апытанне праводзілася ў інтэрнэце. У ім бралі ўдзел беларусы, якія цікавяцца кіно.
Паводле thinktanks.by