«Цэх Жывой Гісторыі» запрашае на лекцыю пра бітвы пры Шклове і Шапялевічах (1654 год)
Чарговае пасяджэнне «Цэха жывой гісторыі» будзе прысвечанае асвятленню падзей першых месяцаў вайны 1654–1667 гг. – аднаго з самых жорсткіх і крывавых канфліктаў у айчыннай гісторыі.
![cech.jpg cech.jpg](/img/v1/images/cech.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Асноўнай тэмай стане разгляд баявых сутыкненняў і аблогаў гарадоў на ўсходзе Беларусі, у прыватнасці, дзвюм баталіям – пры Шклове і Шапялевічах. Дзякуючы бітве пры Шклове войскам Вялікага Княства Літоўскага ўдалося толькі ненадоўга затрымаць праціўніка. У сваю чаргу, бітва пры Шапялевічах мела катастрафічныя наступствы і дазволіла маскоўскаму войску зацвердзіцца на лініі Дняпра да самага канца вайны.
![cech_2.jpg cech_2.jpg](/img/v1/images/cech_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![cech_3.jpg cech_3.jpg](/img/v1/images/cech_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Важна зразумець, што ў гэтай сітуацыі змагло зрабіць невялікае войска ВКЛ, каб прадухіліць наступ маскоўскіх войскаў. Да гэтага часу існуе фактар недаацэнкі і прыніжэння ролі войска ВКЛ у гэтых падзеях. Таксама распаўсюджаная думка, што жыхары гарадоў на ўсходзе ВКЛ пагалоўна здаваліся і пераходзілі на бок маскоўскага цара. Але насамрэч не ўсё так проста і адназначна. Асобна будзе разглядацца пытанне па аблогах гарадоў, каб паказаць, што рабілі іх жыхары, каб спыніць ворага, не маючы гарнізонаў, якія б складаліся з прафесійных ваяроў.
![cech_4.jpg cech_4.jpg](/img/v1/images/cech_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
29 жніўня, 19.00, Beer&Wine (Кульман, 9)
У якасці ілюстрацый выкарыстаны малюнкі вядомага баталіста Анатоля Цяленіка.
Паводле budzma.by