«Тутэйшыя» і Vuraj адчынілі новы сезон серыі канцэртаў «Заспявай» (фотарэпартаж)

Чацьвёрты год запар на мінскай плошчы Свабоды стартавала серыя канцэртаў у межах праекту «Заспявай 4х4». У першы вечар, 25 жніўня, выступіў гурт «Тутэйшыя» пры падтрымцы Vuraj.

tutejshyja_5_logo.jpg

На гэты раз былі ўнесены змены ў правілах конкурсу: фіналістаў спачатку чакаў летні адукацыйны інтэнсіў і праца на студыі, а ўжо напрыканцы – выступ на сцэне тэрасы «Двор».  

Гурт «Тутэйшыя»

У суботу, 26 жніўня, на той сцэне заспявае дуэт Марыі Гаўрыленкі і Алiна Казачэнкі пра падтрымцы Дзімы Нікановіча, 1 верасня чакаецца выступ гурта K3tyvana іх ментараў CherryVata. Серыя завершыцца 2 верасня канцэртам  калектываў «Малала» і «Палаца».

Гурт Vuraj