«Залаты абрыкос» у Мінску (фота)

Арменія — прыгожая горная краіна, багатая сваёй старажытнай і разнастайнай культурай. І сёння, каб пабачыць яе прыгажосць, не абавязкова збірацца ў далёкую паездку, дастаткова наведаць Верхні горад. Тут, у цэнтры Мінска, разгарнулася Свята армянскай культуры «Залаты абрыкос».

6_44_logo.jpg


Сёння для гасцей і жыхароў сталіцы на сцэне каля сцен гарадской ратушы выступаюць зоркі эстрады — Іскуі Абалян, Стэла, Егіязар Фарашан, Ваграм Карапецян, ансамбль армянскага танца і песні «Эрэбуні», мінская армянская школа «Наіры», ілюзіяніст Арсен Мелканян. Вядуць музычную праграму дзве пары прыгожых вядучых — Егіязар Фарашян і Анастасія Вішнеўская, Рубэн Мікаян і Шушан Овакімян.

3_38_logo.jpg


Адчуць мелодыю гор дапамогае гучанне скрыпцы і дудука (духавы музычны інструмент, які ўяўляе сабой трубку з 9 адтулінамі і двайной трасцінай). Сёння гучаць творы для скрыпкі ад «Залатой скрыпка Беларусі» — Карэна Карапецяна, а на магічным дудуку граюць майстры David Badalyan і Сцяпан Аратунян. Таксама мінчукі і госці сталіцы пачуюць оперны голас Гаар Акапян, а святар з Арменіі распавядзе пра зараджэнне хрысціянства на землях гэтай краіны.

2_51_logo.jpg


Апроч таго на плошчы Свабоды разгарнулася цэлая Арменія ў мініяцюры: госці маюць магчымасць пазнаёміцца з выставай нацыянальных рамёстваў, на якой прадстаўлены кераміка і сувеніры з дрэва; вывучаць традыцыйныя танцы; навучацца пісаць сваё імя па-армянску.

Цікавы факт: у 1750 году князь Рэчы Паспалітыя і гетман Вялікага княства Літоўскага Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» адкрыў фабрыку ў Нясвіжы для вырабу знакамітых сёння «слуцкіх паясоў». Для гэтага ён запрасіў некалькі майстроў, у ліку якіх быў і армянскі майстар з Канстанцінопаля па імі Аванэс Маджарянц. Яго праўнучка Лізавета была маці вядомага польскага кампазітара і дырыжора Станіслава Манюшкі.


Кожны ахвотны зможа прыняць удзел у спаборніцтвах па футболе і заваяваць прыз ад Генрыха Мхітаряна, згуляць у шахматы на прызы Тыграна Петрасяна. А яшчэ можна зрабіць сэлфі ў нацыянальным армянскім строі.

10_24_logo.jpg


А для гурманаў запланаваны дэгустацыі страў армянскай кухні і напояў, а таксама ёсць магчымасць паўдзельнічаць бясплатна ў майстар-класах па прыгатаванні страў нацыянальнай кухні, адзін з якіх праводзіць Вартан Саламяц.  

12_27_logo.jpg


Месца правядзення свята: плошча Свабоды. Час: з 13.00 да 17.00. Пакаштаваць стравы армянскай нацыянальнай кухні можна з 12.00 да 22.00.


Арганізатары — Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Мінскае гарадское армянскае культурна-асветніцкае грамадства «Айастан» пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь.

Даведка:

Дыпламатычныя адносіны Арменіі і Беларусі былі ўсталяваны 12 чэрвеня 1993 года. З 1993 гады ў Беларусі дзейнічае пасольства Арменіі, а ў 2001 году ў Ерэване было адкрыта пасольства Беларусі. Па афіцыйных дадзеных у Беларусі пражывае каля 10 тысяч армян, а па неафіцыйных — 30—35 тысяч. Адукацыйна-культурнае грамадства «Айастан» (перакладаецца як «Арменія»), заснаванае ў Мінску ў 1989 году — самая буйная супольная арганізацыя Беларусі. У розных абласцях рэспублікі дзейнічаюць яшчэ 4 армянскія грамадскія арганізацыі. На працягу шматлікіх гадоў у Мінску працуюць нядзельная школа, ансамблі «Эребуні» і «Наіры», выдаецца газета «Міяссн», праводзяцца выставы, культурна-асветніцкія мерапрыемствы, дабрачынныя акцыі.