Ціхая ноч, святая ноч, у родны край завітай!

Песні, якую спяваюць на розных мовах, пераклад якой на беларускую зрабіла Наталля Арсеннева, у наступным годзе споўніцца 205 гадоў.

dsc_0273__1_.jpg


У маленькім аўстрыйскім гарадку Обэрндорф ля Зальцбурга перадкалядным днём 1818 года нарадзілася немудрагелістая песенька, калядны гімн, ды нават не гімн, а хутчэй калыханка, якой наканавана было стаць самай пазнавальнай каляднай мелодыяй.
Яе стваральнікі, малады святар Ёзэф Мор і школьны настаўнік, а па сумяшчальніцтве — царкоўны арганіст і кампазітар Франц Грубер, у той жа вечар выканалі новую калядку пад акампанемент гітары адразу пасля месы. З таго дня гэтая пяшчотная мелодыя заваявала сэрцы мільёнаў людзей па ўсім свеце. Словы песні былі перакладзены больш, чым на 300 моў і дыялектаў. Не стала выключэннем і Беларусь. 

Гэта пераклад Наталлі Арсенневай:


Ціхая ночь, сьвятая ноч!

Усё сьпіць, сьніць даўно.

Толькі Маці Сьвятая ўсьцяж

Ціха ў ясьлях люляе дзіця —

Сьпі, Сыночак малы,

Люлі, люлі, сьпі.


А ўгары ўсё гарыць

Серабром зорных крыг,

Хор анёлаў пяе пастухом

Аб дзіцяці, што будзе Хрыстом,

Сьветлай песьняй хвалы

Славяць Збаўцу зямлі.


Славяць Збаўцу зямлі.

У родны край завітай,

Людзям сум і тугу разгані,

Хай жа цешацца ў гэтыя дні,

У ціхую, сьвятую ноч!

У ціхую, сьвятую ноч!


Паслухайце песню ў выкананні Вальжыны Цярэшчанка і Валянціны Шаўчэнка.