Зміцер Вайцюшкевіч выпусціў песню «Каляднае святло» (відэа)

Вядомы беларускі музыка і выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч павіншаваў беларусаў песняй «Каляднае святло» на словы паэта Уладзіміра Някляева.

vajciushkievich_photo_new02.jpg


«Каляднае святло плыве над Беларуссю,

І ў радасці плыве, і ў стоенай журбе.

Каханая мая, я за цябе малюся...

І чую голас твой: «Малюся за цябе…»


Рэжысёр — Андрусь Такінданг

Словы — Уладзімір Някляеў

Музыка — Зміцер Вайцюшкевіч