Святлана Ціханоўская: «Мы верым, што беларусы нарэшце стануць гаспадарамі на сваёй зямлі»

Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня: «У святочныя дні нам усім хочацца верыць у цуды».

fota_novy_czas_2_logo.jpg

«Шчыра віншую вас са святам, дарагія беларусы! Сёння той вечар, калі сем’і збіраюцца за адным сталом, каб адсвяткаваць Раство. У такі вечар мы зноў, як у дзяцінстве, верым у цуды.

Мы верым, што Чырвоны касцёл зноў вернуць вернікам — назаўжды. Мы верым, што Зміцер Дашкевіч, Ігар і Дар’я Лосік, тысячы іншых добрых людзей вернуцца дадому, каб сустракаць святы толькі са сваёй сям’ёй — а не за кратамі. Мы верым, што беларусы нарэшце стануць гаспадарамі на сваёй зямлі — і што мы абаронім мір і незалежнасць і забудземся пра крызіс і небяспеку.

У святочныя дні нам усім хочацца верыць у цуды. Я лічу, што гэта вельмі добра — бо калі ў нас ёсць мары, мы можам ісці да іх і ўвасабляць іх разам.

З Нараджэннем Хрыстовым!»