«Калядны харал» Дзікенса цяпер можна слухаць па-беларуску
Напярэдадні Раства з'явілася аўдыяверсія беларускамоўнага «Каляднага харала» Чарльза Дзікенса, паведамляе «Кніжны воз». Вядомы твор можна паслухаць тут. У аўдыя аповесць гучыць у перакладзе пісьменніцы Ганны Янкуты, якая дзякуе за супрацу Антону Францішку Брылю і Кацярыне Маціеўскай.

Чытае твор Андрэй Мілюхін, рэдактарка — Крысціна Дробыш, музыка Аляксандры Грахоўскай, гукарэжысёр — Макс Атаманчык.
«Калядны харал» — першая ў свеце
гатычная калядная аповесць, напісаная Чарльзам Дзікенсам у 1843 годзе. Упершыню
беларускі пераклад выйшаў у 2012 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа (электроннае
выданне), а ў 2014 годзе трапіў у зборнік «Падарунак на Каляды» («PostScriptum»,
«Кнігарня пісьменніка»).
А калі вам
раптам захацелася тэрмінова падзякаваць камандзе «Кніжнага возу» за працу, то гэта можна зрабіць па спасылцы.