Пра што размаўлялі Альгерд Бахарэвіч з пераможцай другога флайта MOVABOX Браніславай Грэскай

Сустрэча Альгерда Бахарэвіча з адной з пераможцаў другога этапа MOVABOX па кнізе «Дзеці Аліндаркі» Браніславай Грэскай адбылася напрыканцы лютага. Пiсьменнiк i чытыч размаўлялі пра добрыя супадзенні і пра стаўленне да беларускай літаратуры.

movabox3_1.jpg

Браніслава Грэская зараз знаходзіцца на пенсіі, але ўсё ж знаходзіць у сабе сілы працаваць і вандраваць па свеце. Некалькі тыдняў таму падчас чарговага падарожжа Браніслава ў бартавым часопісе ўбачыла інтэрвью пісьменніка з цікавым імем Альгерд і звярнула на яго ўвагу. Тады яна падумала, што трэба больш даведацца пра яго і пазнаёміцца з ягонымі творамі. А пасля, праглядаючы стужку ў Facebook, убачыла запрашэнне прайсці тэст MOVABOX.

movabox5_1.jpg

«Я заўжды звяртаю ўвагу на ўсё, што па-беларуску», – адзначае Браніслава і ўсміхаецца. У той час яна яшчэ не ведала, што не толькі атрымае MOVABOX з кнігай Альгерда Бахарэвіча і артэфактамі па ёй, але і сустрэнецца з пісьменнікам.

movabox6_1.jpg

movabox7_1.jpg

movabox4_1.jpg

movabox9.jpg

Альгерд асабіста ўрычыў Браніславе MOVABOX па «Дзецях Аліндаркі». Разам яны разгледзелі ўсе артэфакты, асабліва адзначылі дарожную гульню, якую Браніслава абавязкова выкарыстае ў адной са сваіх вандровак. Паразмаўлялі пра шлях да мовы – Браніслава паведаміла пра свой, Альгерд – пра свой. Таксама Браніслава расказала, што ў дзяцінстве не было шмат часу на кнігі, яна адкрыла іх для сябе ўжо пазней, а зараз таксама чытае не так часта, як хацелася б. Таму «Дзеці Аліндаркі» – добрая нагода зноў звярнуцца да беларускамоўнага чытання. Альгерд назваў трох беларускіх аўтараў, якіх раіць прачытаць, і трох замежных, «сваіх настаўнікаў»: «Запіскі Самсона Самасуя» Андрэя Мрыя, «Чужая бацькаўшчына» Вячаслава АдамчыкаМіхася СтральцоваДжэймса ДжойсаУладзіміра Набокава і Франца Кафку. Далей гаворка пацягнулася пра ўспаміны, звязаныя з беларускай літаратурай, пра беларускіх культурных дзеячаў.

movabox8_1.jpg

movabox12.jpg

movabox2_1.jpg

movabox11.jpg

movabox16.jpg

movabox2_1.jpg

Напрыканцы Браніслава незнарок пацікавілася, чаму так мала людзей размаўляе і чытае па-беларуску. Адказам на гэта пытанне з'яўляецца мэта праекта MOVABOX – пазнаёміць шырокую аўдыторыю з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, прадэманстраваць, што беларускі літаратурны працэс разнастайны і цікавы ў міжнародным кантэксце.

movabox15.jpg

movabox13.jpg

movabox17.jpg

movabox10.jpg

MOVABOX – пераадоленне стэрэатыпных уяўленняў аб сучаснай беларускай літаратуры!

Па інфармацыі velcom