Дзе ў свеце адзначаюць Радаўніцу

Радаўніца (Радуніца) — веснавое свята памінання памерлых. У народным календары славянаў гэта цэлы Радаўніцкі тыдзень, які пераняла і праваслаўная царква.

20b494b6_9b4a_4338_964d_eaad82af5165_w1023_r1_s.jpg

Продкаў успамінаюць на працягу гэтага тыдня ў розных мясцовасцях у розныя дні. У першую нядзелю пасля Вялікадня ва Усходняй Украіне адзначаюць Красну Горку, а ў Малдове ў нядзелю альбо ў панядзелак — Бацькоўскі дзень. У Цэнтральнай Украіне і на Падляшшы памерлых ушаноўваюць у панядзелак пасля Велікоднага тыдня — на Провады альбо Навій дзень, памінальным лічыцца панядзелак таксама ў Сербіі, і ў некаторых рэгіёнах Балгарыі.

Памінальны абед на могілках

Памінальны абед на могілках

У Беларусі — у аўторак Радуніца, у некаторых рэгіёнах Расіі ў аўторак —Радоница альбо «Красная горка», у Грузіі — Бацькоўскі дзень. У Галічыне ў пятніцу — Провiдна п’ятниця.

Буда-Кашалёўскі раён

Буда-Кашалёўскі раён

Адкуль такая размаітасць назоваў? Калі спрошчана, то лічыцца, што назва «Радаўніца» паходзіць ад «радаснага памінання продкаў», «Красная горка» — ад таго, што святы, якія пачыналіся памінаннем нябожчыкаў, працягваліся на прыгожых пагорках, «Провады» — бо праводзілі душы памерлых, якія прыходзілі дадому на Вялікдзень. «Наўі» — душы памерлых.

www.svaboda.org